Зараз вы тут: 2010 » КОНКУРС “ЛЕПШАЕ ВЫДАННЕ Ў СФЕРЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ЗА 2008 – 2010 гг”

ПАЛАЖЭННЕ

Мэта Конкурсу: стымуляванне росту якасці і колькасці публікацыяў у сферы нефармальнай адукацыі.

Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца Арганізацыйны камітэт III Фестывалю нефармальнай адукацыі.

Асноўным крытэрам ацэнкі заяўленых на Конкурс выданняў з’яўляецца прасоўванне ў іх ідэяў нефармальнай адукацыі.

Намінацыі Конкурсу

  • Навукова-метадычныя дапаможнікі/дыдактычныя матэрыялы
  • Навукова-папулярныя выданні
  • Досвед рэалізацыі праектаў/інфармацыйныя выданні
  • Электронныя выданні*
  • Артыкулы ў перыядычных выданнях (аналітычныя артыкулы, аглядныя артыкулы, апісанне практыкі)
  • Перыядычныя выданні (часопісы, абвеснікі і г.д.).

Па ўзгадненні з аргкамітэтам магчымы ўдзел адпаведных выданняў, выкананых на англійскай мове.

Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна даслаць на адрас Аргкамітэту Фестывалю:

  1. заяўку ў электронным выглядзе на адрас fest.nfe@gmail.com (да 10 верасня 2010 г) з адзнакай “Конкурс выданняў”
  2. конкурсныя выданні (не менш за 2 асобнікі) у друкаваным і электронным выглядзе на рускай і беларускай мове (да 29 верасня 2010 г).

Друкаваныя версіі мусяць быць дасланыя па адрасе: 220116, праспект Газеты “Праўда”, 11 – 215 (офіс DVV-international), Мінск.

Тэл. для даведак: +375-17-207-98-35, +375-29-171-93-97.

На Конкурс могуць быць дасланыя заяўкі, якія ўключаюць некалькі работ кожнага аўтара, па адной або розным намінацыях, выдадзеныя за перыяд 2008 – 2010 гг.. Работы, прадстаўленыя на папярэдніх конкурсах, у бягучым конкурсе не могуць ўдзельнічаць.

Заяўкі і конкурсныя выданні Аргкамітэт правярае на адпаведнасць мэце Конкурсу. Адабраныя выданні перадаюцца Аргкамітэтам Журы Конкурсу для экспертнай ацэнкі. Работы, якія не адпавядаюць мэтам Конкурсу, не разглядяаюцца.

Інфармацыя аб прынятых заяўках аўтараў адлюстроўваецца ў Дзенніку Фестывалю нефармальнай адукацыі – http://fiestyval-nfa.livejournal.com/

Падвынікаванне Конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 10 кастрычніка 2010 г.

Каардынатар конкурсау Ірына Сямко (+375-29-636-04-02).

Падрабязную інфармацыю пра ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі гл. на сайце www.adukatar.net

Форма заяўкі аўтара ці калектыву аўтараў на ўдзел у

Конкурсе “Лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі

за 2008 – 2010 гг”

  1. ПІБ аўтара(-ў)
  2. Арганізацыя, якую ён (яны) прадстаўляюць, улучна з e-mail, паштовым адрасам, тэлефонам і факсам.
  3. Назва выдання, якое прадстаўляецца на Конкурс.
  4. Анатацыя выдання (не больш за 150 словаў).
  5. Колькасць асобнікаў, прадстаўленх на конкурс.
  6. Намінацыя Конкурсу (з прапанаванага пераліку).
  7. Заўвагі, рэкамендацыі, пажаданні, прапановы.

* Заўвага: электроннае выданне – гэта электронны дакумент, які прайшоў рэдакцыйна-выдавецкую апрацоўку, прызначаны да распаўсюду ў нязменным выглядзе, мае выходныя звесткі.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары