Зараз вы тут: Навiны » КОНКУРС ІНАВАЦЫЙНЫХ ПРАЕКТАЎ У СФЭРЫ ІНТЭРНЭТ-ТЭХНАЛЁГІЯЎ WEB READY

Web Ready – гэта найбуйнейшы конкурс інавацыйных праектаў у сфэры Інтэрнэт-тэхналёгіяў у Расеі, які праводзіцца штогод.

У конкурсе могуць прыняць удзел праекты, якія адносяцца да сфэры сучасных Інтэрнэт-тэхналёгіяў:

• сацыяльныя мэдыі;

• SaaS і Cloud Computing;

• мабільныя тэхналёгіі;

• распрацоўка камп’ютэрных гульняў у Інтэрнэце;

• Web-распрацоўкі;

• віртуалізацыя;

• eCommerce.

Намінацыі конкурсу:

– Лепшы праект на пасяўной стадыі – бізнэс-ідэі, бізнэс-пляны альбо прататыпы, не выведзеныя ў публічны доступ.

– Лепшы стартап – праекты, ужо запушчаныя ў Інтэрнэт.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, чые праекты створаныя не раней за 1 студзеня 2008 году й адпавядаюць Правілам правядзеньня конкурсу.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць электронную заяўку на сайце: http://www.web-ready.ru/podat_zayavku/

Апошні тэрмін падачы заявак: 24 кастрычніка.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце: http://www.web-ready.ru/

Паводле adukacyja.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары