Зараз вы тут: Навiны » КОНКУРС ГРАНТАЎ: СТАБІЛЬНАСЬЦЬ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ Ў БЕЛАРУСІ. ХУТКА ДЭДЛАЙН!

Праект “Стабільнаьсць грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі” – гэта праект Эўрапейскай Камісіі па падтрымцы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі пасьля прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Адміністраваньне праекта даручана Савету Міністраў Паўночных краінаў.

Мэты праекта:

1. Падтрымка ахвяраў рэпрэсіяў з мэтай забесьпячэньня дапамогі пры пераадоленьні наступстваў рэпрэсіяў і рэінтэграцыі ў грамадзтва.

2. Падтрымка арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, асабліва сродкаў масавай інфармацыі, з мэтай забясьпечыць ім магчымасьць працягваць сваю дзейнасьць і праводзіць інфармацыйныя кампаніі ў Беларусі й за яе межамі.

Праект – гэта неадкладная і абмежаваная ў часе мера, неабходная для тэрміновага рэагаваньня на патрэбы асобаў і арганізацыяў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў. Рэалізацыя праекта ажыцьцяўляецца праз дзьве грантавыя схэмы:

Схема грантаў А: Падтрымка арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, у прыватнасьці сродкаў масавай інфармацыі, з мэтай забясьпечыць ім магчымасьць працягваць сваю дзейнасьць і праводзіць кампаніі ў абарону правоў чалавека.

Схема грантаў Б: Міжнародная падтрымка і павышэньне дасьведчанасьці аб сытуацыі ў Беларусі.

Тэрмін падачы заявак для кожнай з гэтых схэмаў: 17 чэрвеня 2011 г.

Дапаможнік па схэме грантаў А глядзіце на сайце: https://www.cssb.lt/rukovodctvo-po-podache-zajavok-ckhema-grantov-a

Дапаможнік па схэме грантаў Б – на сайце: https://www.cssb.lt/rukovodctvo-po-podache-zajavok-ckhema-grantov-b

Форма заяўкі па схэме грантаў А – у даданым файле “application_formM2_RUS“.

Форма заяўкі па схэме грантаў Б – у даданым файле “application_formM3_RUS“.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце: https://www.cssb.lt

З пытаньнямі зьвяртайцеся да каардынатара Juozas Bulota праз эл. пошту: juozas@norden.lt альбо скайп: j.bulota.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары