Зараз вы тут: Навiны » КОНКУРС ГРАНТАЎ ДЛЯ ЖАНОЧЫХ ГРАМАДЗКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ

Украінскі Жаночы Фонд ладзіць конкурс грантаў для жаночых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, Украіны й Малдовы. Праграма створаная для садзейнічаньня росту ролі жанчынаў у працэсе прыняцьця рашэньняў, якія тычацца ўсяго грамадзтва.

Конкурс мае тры напрамкі: жанчыны ў палітыцы – «Шлях да зьменаў!», візуалізацыя жаночых правоў ды інтарэсаў і Кансалідацыя намаганьняў жаночых арганізацыяў.

Да ўдзелу запрашаюцца праекты, якія маюць:

• выразна пэўную мэту й дэталёва распрацаваны плян рэалізацыі праекту;

• рэальныя, пасьлядоўныя й дакладна вызначаныя вынікі рэалізацыі праекту;

• уплыў на развіцьцё супольнасьці, у якой працуе арганізацыя;

• вызначаны бюджэт і рэалістычны тэрмін выкананьня праекту;

• дадатковыя крыніцы фінансаваньня.

Да праекту неабходна прыкласьці вытрымку з раздзелу статута арганізацыі: «Мэта, задачы і кірункі дзейнасьці арганізацыі».

Максымальны памер гранту: 5.000-7.000 даляраў ЗША.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць аплікацыйную форму й даслаць яе на электронны адрас: info@uwf.kiev.ua

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 траўня 2011 году.

Аплікацыйную форму й падрабязнасьці глядзіце на сайце: http://www.uwf.kiev.ua/konkurs.htm#konkurs2010

Паводле рассылкі ГА “БАСР”.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары