Зараз вы тут: Навiны » КОНКУРС ДЫДАКТЫЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

Фонд Адукацыі для Дэмакратыі запрашае настаўнікаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў зь Беларусі прыняць удзел у конкурсе сцэнароў дыдактычных матэрыялаў “Давайце пазнаёмімся бліжэй з нашымі суседзямі – разам да свабоды”.

Мэтай конкурсу зьяўляецца стварэньне й адкрыцьцё публічнага доступу да выкарыстаньня новых дыдактычных матэрыялаў, якія дазволяць моладзі пазнаёміцца бліжэй з найноўшай гісторыяй сваёй і суседніх краінаў.

Сцэнар заняткаў, падрыхтаваных на кункурс, мусіць тычыцца вызваленчых рухаў і грамадзкіх пераменаў, якія праходзілі ў Беларусі ў гады 1970-1992. Сцэнар мусіць утрымліваць элемэнты, зьвязаныя зь гісторыяй гэтых рухаў у суседней краіне альбо поўнасьцю адносіцца да іх. Прыярытэт будзе адданы працам, якія гавораць аб адносінах паміж грамадзкімі рухамі розных краінаў.

Конкурсныя працы (сцэнар разам з заяўкай на конкурс) адпраўляйце па эл. пошце: martyna.michalik@edudemo.org.pl. Праз гэты ж адрас зьвяртайцеся з пытаньнямі.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2010 году.

Правілы ўдзелу ў конкурсе і заяўку глядзіце на сайце: http://rita.edudemo.org.pl/-x-2010.html

Кантакты:

Адрас: ul. Nowolipie 9/11 00-150 Warszawa

Факс: +48 (22) 635 40 06

Вэб-сайт: http://www.edudemo.org.pl

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары