Зараз вы тут: Навiны » КОНКУРС ДЫДАКТЫЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ “ДАВАЙЦЕ ПАЗНАЁМІМСЯ БЛІЖЭЙ З НАШЫМІ СУСЕДЗЯМІ – РАЗАМ ДА СВАБОДЫ”

Фонд Адукацыі для дэмакратыі запрашае настаўнікаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў зь Беларусі прыняць удзел у конкурсе сцэнароў дыдактычных заняткаў.

Мэтай конкурсу зьяўляецца стварэньне й адкрыцьцё публічнага доступу да выкарыстаньня новых дыдактычных матэрыялаў, якія дазволяць моладзі пазнаёміцца бліжэй з найноўшай гісторыяй сваёй ды суседніх краінаў.

Сцэнар заняткаў, падрыхтаваны на конкурс, мусіць тычыцца вызваленчых рухаў і грамадзкіх пераменаў, якія праходзілі ў Беларусі ў 1970-1992 гады, і мусіць утрымліваць элемэнты, зьвязаныя з гісторыяй рухаў у суседніх краінах альбо поўнасьцю адносіцца да іх. Прыярытэтнымі будуць лічыцца працы, якія гаворуць аб адносінах паміж грамадзкімі рухамі розных краінаў.

Конкурсныя працы дасылайце на эл. адрас: martyna.michalik@edudemo.org.pl

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2010 году.

Больш падрабязная інфармацыя й форма заяўкі – на сайце:  http://rita.edudemo.org.pl/-x-2010.html

Кантакты:

Адрас: ul. Nowolipie 9/11 00-150 Warszawa

Факс: +48 (22) 635 40 06

Вэб-сайт: http://www.edudemo.org.pl

Паводле рассылкі belngo.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары