Зараз вы тут: Навiны » Конкурс адукацыйных праектаў

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая 2012 г.

Конкурс малых праектаў разлічаны на падтрымку адукацыйных ініцыятыў з боку настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных груп і адукацыйных арганізацый.

Перавагу будуць мець праекты, скiраваныя на пашырэнне ідэяў дэмакратыі ды правоў чалавека, самаарганізацыю дзеля самаадукацыі і стварэння нефармальных ды інавацыйных адукацыйных асяродкаў, адстойванне прафесійных правоў, падвышэнне грамадзянскай кампетэнтнасці, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, захаванне і абуджэнне нацыянальна-культурнайідэнтычнасці. Таксама прыярытэт будуць мець праекты, досвед якіх можа быць карысны для шырокай педагагічнай супольнасці.

Праекты могуць выконвацца ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-класы, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і медыя-праектаў, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фэстаў ды інш.

Агульныя палажэнні конкурсу:

– час правядзення праектаў: 10 чэрвеня – 31 снежня 2012 г.;
– бюджэт праекта не больш за $500;
– cправаздача па праекце павінна быць здадзеная не пазней за 31 снежня 2012 г.;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі ды закупка тэхнікі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету-заяўку (doc 37 Kb) і даслаць яе на adukon2012@gmail.com .

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 мая 2012 г.

Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 10 чэрвеня 2012 г.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары