Зараз вы тут: Навiны » Кодэкс аб адукацыі адклалі на восень?

У пляне вясеньняй сэсіі парлямэнту праект Кодэксу аб адукацыі, які мусіў разглядацца там ужо ў другім чытаньні, ня значыцца. Паколькі сэсія завяршаецца, прыняцьце Кодэксу хутчэй за ўсё будзе перанесенае на восень. Тым часам высьвятляюцца новыя падрабязнасьці будучых правілаў разьмеркаваньня выпускнікоў: пазьбегнуць разьмеркаваньня будзе магчыма нават пасьля прыняцьця закону.

Паводле інфармацыі сайта naviny.by, галоўны ідэоляг Кодэксу, старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнамупрагрэсу Ўладзімер Здановіч лічыць, што закон будзе распаўсюджвацца толькі на тых студэнтаў, якія паступяць у ВНУ ужо пасьля таго, як Кодэкс увойдзе ў сілу. Па яго словах, закон ня мае адваротнай сілы.

Гэта часткова тлумачыць тую сьпешку, зь якой дэпутаты імкнуліся разгледзіць дакумэнт у другім чытаньні ўжо ўвесну: тады б будучыя першакурсьнікі цалкам жылі па новых правілах, азначаных у Кодэксе. Але выглядае, што дэпутаты ня справіліся з 70 старонкамі прапановаў да Кодэксу, што паступілі ў палату пасьля разгляду яго ў першым чытаньні. Цяпер дакумэнт трапіў ў адміністрацыю прэзыдэнта на экспэртызу.

Між іншым, праца беларускага парлямэнту набліжаецца да завяршэньня. Згодна з графікам Палаты прадстаўнікоў перадапошняе пленарнае пасяджэньне пройдзе23 чэрвеня, закрыцьцё вясеньняй сэсіі адбудзецца 30 чэрвеня.

Паводле праекту Кодэксу (да яго яшчэ існуе некалькі дзесяткаў пакуль не апублікаваных паправак), перад паступленьнем абітурыенты будуць падпісваць дамову з ВНУ, у якой будзе акрэсьлены абавязак адпрацаваць па разьмеркаваньні два гады. Адпрацоўваць будуць і магістры з асьпірантамі. Пашанцуе толькі былым ПТВшнікам, тэрмін разьмеркаваньня якіх пасьля ПТВ будзе залічаны ў тэрмін разьмеркаваньня пасьля сканчэньня ВНУ.

Ехаць па разьмеркаваньні абавяжуць усіх бясплатнікаў, нават тых, хто не плаціў за навучаньне хаця б палову часу знаходжаньня ў ВНУ. Таму калі студэнт будзе сканчаць унівэрсытэт на платным аддзяленьні, куды перабраўся зь бясплатнага, яго ўсё роўна абавяжуць адпрацоўваць. Выключэньне складуць толькі тыястудэнты-платнікі завочнага, якія на момант выпуску будуць працаваць па спэцыяльнасьці.

Цытуемая naviny.by заява Здановіча адкладае ўваходжаньне гэтых нормаў у сілу як мінімум на пяць гадоў, да моманту выпуску першых «кантрактнікаў» — тых студэнтаў, якія на першым курсе заключаць дамову з ВНУ. Такім чынам студэнты, што цяпер вучацца на платным, але раней вучыліся на бясплатным аддзяленьні, маюць шанец разьмеркаваньня пазьбегнуць.

Хаця норма «закон ня мае адваротнай сілы» па-рознаму трактуецца беларускімі ўладамі. Напрыклад, у 2006 годзе, калі была прынятая пастанова ўраду аб кампэнсацыі за навучаньне для тых, хто адмовіўся ехаць па разьмеркаваньні, Мінадукацыі цікавілася лёсам толькі выпускнікоў-2006. Тады Ўладзімер Ждановіч таксама казаў, што «закон адваротнай сілы ня мае», і меў рацыю.

generation.by

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары