Зараз вы тут: Навiны » КАНФЕРЭНЦЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПЛАТФОРМЫ ФОРУМА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЁРСТВА

“Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”

Мінск, 29 кастрычніка 2011 года

Запрашэнне да ўдзелу

Запрашаем прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”, якая адбудзецца 29 кастрычніка 2011 года ў Мінску. Канферэнцыя будзе прысвечаная пытанням канцэптуальных і стратэгічных альтэрнатыў развіцця Нацыянальнай платформы, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, падрыхтоўке беларускай дэлегацыі да ўдзелу ў трэцяй сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Познані (28-30 лістапада 2011 года).

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы вызначэння прынцыпаў, мэт і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбару актуальнай стратэгіі развіцця, фармавання кіруючых органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.

Удзельнікамі Канферэнцыі 29 кастрычніка 2011 года будзе прыняты сумесны Мемарандум аб паразуменні, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Мемарандум будзе адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпішуць Мемарандум, атрымаюць статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Для забеспячэння далейшай дзейнасці і інстытуцыянальнага развіцця Нацыянальнай платформы на Канферэнцыі будзе таксама абраны Часовы Кіруючы Камітэт, паўнамоцтвы якога будуць дзейнічаць з моманту падпісання Мемарандума і да наступнага паўнамоцнага збору ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы.

Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 23 кастрычніка 2011 года даслаць заяўку (гл. Дадатак ) на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: csfbelarus@gmail.com

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрмінуне змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Звяртаем таксама вашу ўвагу на тое, што выдаткі ўдзельнікаў на праезд і пражыванне не кампенсуюцца арганізатарамі.

Чакаем вас на Канферэнцыі!

Запампаваць Запрашэнне
Запампаваць Форму заяўкі
Запампаваць Праграму Канферэнцыі

Кантактная інфармацыя:

Каардынатар Арганізацыйнага камітэта:
Антаніна Елістратава

Адрас электроннай пошты:
csfbelarus@gmail.com

Нумар мабільнага тэлефона:
(+375 29) 158-99-81
(пн.-пт., ад 10.00 да 18.00)

Аргкамітэт Канферэнцыі

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


7 − 2 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары