Цэнтар разьвіцьця студэнцкіх ініцыятываў (Установа “ГЕДЭВС) запрашае студэнтаў ВНУ Беларусі, прадстаўнікоў студэнцкіх самакіраваньняў і студэнцкіх прафсаюзаў, студэнцкія арганізацыі й ініцыятывы ўзяць удзел у канфэрэнцыі “Вышэйшая адукацыя Беларусі вачамі студэнтаў”.
Мэта канфэрэнцыі – сфармаваць бачаньне студэнтаў па ўдасканаленьні сыстэмы вышэйшай адукацыі Беларусі.
Канфэрэнцыя адбудзецца 18 верасьня 2011 году ў Менску. Пра месца правядзеньня ўдзельнікам паведамяць пазьней.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі. Арганізатары забясьпечваюць харчаваньне й аплату праезда іншагароднім удзельнікам.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: https://spreadsheets.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dDVPZktPWnZQNHdFTzFBdnZRMXdYUlE6MQ
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 верасьня 2011 году.
Падрабязнасьці – на сайце: http://cdsi.by/index.php/news/6-conference
Паводле cdsi.by