Зараз вы тут: Навiны » КАНФЭРЭНЦЫЯ “АБАРОНА Й ГАРАНТЫІ ПРАВОЎ ПАЦЫЕНТАЎ У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ: ПРАБЛЕМЫ Й ПЭРСПЭКТЫВЫ”

23 верасьня 2010 году ў Менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры, IBB адбудзецца канфэрэнцыя “Абарона й гарантыі правоў пацыентаў у Рэспубліцы Беларусь: праблемы й пэрспэктывы”.

Арганізатарамі канфэрэнцыі зьяўляюцца: ГА “Цэнтар сацыяльных інавацыяў”, ГА “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”, ГА “Беларуская арганізацыя працоўных жанчынаў”, Асьветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей зь інваліднасьцю”.

Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя спэцыялісты ў галіне аховы здароўя, выкладчыкі й асьпіранты ВНУ, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку арганізацыяў пацыентаў і мэдычных работнікаў, работнікаў экспэртнай мэдычнай службы, спэцыялісты ў галіне мэдычнага права, незалежныя праваабаронцы, журналісты й прадстаўнікі СМІ, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: tatkova@gmail.com, у якой пазначыць імя, прозьвішча, імя па бацьку, назву арганізацыі, пасаду, кантактную інфармацыю (эл. пошту, тэлефон).

З пытаньнямі зьвяртайцеся да каардынатара арганізацыйнага камітэту Тацяны Кавалёвай праз тэл.: (029) 353 44 45, (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00) альбо эл. пошту: tatkova@gmail.com

Больш падрабязная інфармацыя – у даданым файле Zaprashenne“.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары