Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Кампанія “Грамадзянскасць.BY”

Пры падтрымцы ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” запрашае вас прыняць удзел у арт-івэнце “Грамадзянскасць.BY-2015”.

Арт-івэнт, прысвечаны пытанням беларускай грамадзянскасці ў сучасных умовах, адбудзецца 19 чэрвеня ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, па адрасе: Мінск, пр-т. Незалежнасці 37а. Пачатак а 18:30.

У межах арт-івэнту адбудзецца прэм’ерны паказ кароткаметражнага фільма “Беларусь якая”, знятага па лепшым сцэнары, дасланым на конкурс.

Арганізатары прадставяць пераможцаў (Уладлену Сянькову і Святлану Сакалоўскую), а пасля адбудзецца абмеркаванне фільма, падчас якога эксперты і гледачы змогуць выказаць сваё меркаванне пра праявы грамадзянскасці ў сучасным беларускім грамадстве, крытычна асэнсаваць і суаднесці яго з бачаннем аўтараў.

Падчас мерапрыемства запланавана правядзенне прэзентацый шэрагу найбольш цікавых і рэзанансных сучасных беларускіх арт-праектаў і дыскусійная сустрэча з іх заснавальнікамі і людзьмі, якія ўвасабляюць іх у рэальнасць.

Найбольш цікавыя з іх:

  • “Народныя казкі”,
  • “Цытуй сваё!”,
  • “Жывая бібліятэка”,
  • “Дзіцячыя экамайстэрні”  і інш.

На фестываль запрашаюцца стваральнікі розных сучасных арт-прадуктаў, працаўнікі медыя-сферы, актывісты з грамадскіх арганізацый, а таксама дзейныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і сапраўдныя грамадзяне нашай краіны.

Каб трапіць на мерапрыемства, трэба зарэгістравацца тут.

Спасылка на мерапрыемства:
vk.com/hramadzianskasc2015, facebook.com/events/881897255197114.

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках:
vk.com/grazhdanstvennostby, facebook.com/grazdanstvennostby.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, даслаўшы ліст на grazhdanstvennost.by@gmail.com з пазнакай “арт-івэнт”. 


Кампанія “Грамадзянскасць.BY” праходзіць пры падтрымцы ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” і Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары