Зараз вы тут: Навiны » Калектыўны зварот некамерцыйных арганізацый Беларусі

9 сакавіка ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў Раду міністраў перададзены калектыўны зварот па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”.

Зварот падпісалі 110 некамерцыйных арганізацый розных арганізацыйна-прававых формаў і накірункаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 270 тысячаў сябраў.

Гэта самая маштабная акцыя лабіявання агульных інтарэсаў з боку беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Калектыўны зварот быў ініцыяваны спецыялістамі Цэнтра прававой трансфармацыі і Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый на падставе меркаванняў некамерцыйных арганізацый, інтарэсы якіх закранаюцца новым законапраектам.

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці краіны выпрацавалі ўзгоднены супольны падыход што да зместу праекта новага закона з улікам заключэнняў з боку айчынных і замежных экспертаў.

Акцыя па падпісанні зварота стала самай маштабнай спробай супольнага адстойвання інтарэсаў айчынных няўрадавых арганізацый у справе заканатворчасці.

110 юрыдычных асобаў, што далучыліся да дакумента, прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць у яе разнастайных праявах – ад дабрачынных фондаў і экалагічных установаў да сацыяльных, праваабарончых, маладзёвых, жаночых і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

Да акцыі таксама далучыліся аб’яднаньні прадпрымальнікаў і іншыя асацыяцыі, рэлігійныя арганізацыі, партыі і прафсаюзы.

Суб’екты, што падтрымалі калектыўны зварот, прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі.

Яны аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 270 тысяч сябраў. Такім чынам, гэтая ініцыятыва стала найбольш маштабнай спробай адстойвання інтарэсаў структураў грамадзянскай супольнасці ў сферы заканатворчасці.

Ініцыятары калектыўнага зварота разлічваюць, што ў выпадку прыняцця Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” у ім будзе ўлічаная заяўленая ў калектыўным звароце агульная пазіцыя суб’ектаў, на якіх будзе распаўсюджвацца ягонае дзеянне.

У далейшым для паўнавартаснага прыцягнення грамадскасці да працы па абмеркаванні і ўдасканаленні праекта закона аўтары калектыўнага зварота прапануюць арганізаваць адкрытыя для ўсіх зацікаўленых арганізацый мерапрыемствы па ягоным абмеркаванні, у тым ліку правесці перад першым чытаннем парламенцкія слуханні па праблеме прававога рэгулявання некамерцыйных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.

З тэкстам калектыўнага зварота ў парламент і ўрад па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” можна азнаёміцца на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі: http://lawtrend.org/ru/data/650/

Прэс-рэліз Асамблеі НДА

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


5 + = 14

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары