Зараз вы тут: Навiны » IV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”

16-18 мая  2014 ў Гродне адбудзецца IV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”. Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” – адна з найбольш яркіх падзей у жыцці журналісцкай супольнасці Беларусі. У чарговы раз у Гродна з’едуцца лепшыя беларускія журналісты і тыя, хто марыць авалодаць сакрэтамі журналістыкі.

Фестываль з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для прэзентацыі творчых інфармацыйных праектаў, навучання ў вядомых журналістаў-прафесіяналаў, удзелу ў вялікай колькасці культурніцкіх і іншых імпрэзаў, сустрэч з вялікай колькасцю цікавых людзей.

Арганізатары Фестывалю – сябры грамадскіх аб’яднанняў “Цэнтр “Трэці сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, рыхтуюць насычаную праграму: майстар-класы ў выкананні вядучых беларускіх і замежных экспертаў, цікавыя прэзентацыі, выставы, сустрэчы, правядзенне нацыянальнага конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў, насычаную культурную праграму.

Да ўдзелу ў нацыянальным конкурсе журналісцкіх матэрыялаў “ТВОЙ СТЫЛЬ” запрашаюцца маладыя журналісты і журналісты-пачаткоўцы са стажам працы да 3 год. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі і дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі ў заключны дзень Фестывалю.

“Разынкамі” Фестывалю ў гэтым годзе стануць ток-шоу, другі нацыянальны Фотабатл для маладых фотарэпарцёраў, паэтычны слэм (“бітва паэтаў”), які адбудзецца ў межах культурніцкай праграмы, і іншыя цікавыя імпрэзы.

Стаць удзельнікам Фестывалю вельмі проста.

Каб заявіцца не Фестываль у якасці ўдзельніка і атрымаць магчымасць наведваць усе фестывальныя мерапрыемствы (майстар-класы, прэзентацыі і г.д.), неабходна запоўніць наступную электронную форму заяўкі:

Анкета-заяўка для ўдзельнікаў Фестывалю

Можна заявіцца на Фестываль і ў якасці выступоўца, атрымаўшы магчымасць падзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі, зрабіць прэзентацыю цікавага інтэрнэт-рэсурса альбо карыснай для журналістаў праграмы. Для гэтага неабходна запоўніўць наступную форму заяўкі:

Анкета-заяўка для выступоўцаў

Для тых, хто жадае апынуцца ў самым цэнтры падрыхтоўчай працы, атрымаць бясцэнны досвед арганізацыі мерапрыемстваў, сустрэцца з вялікай колькасцю цікавых людзей (грамадскіх актывістаў, журналістаў, музыкаў, творцаў і г.д.), папрацаваць у маладой і творчай камандзе, атрымаць камплект прамацыйных фестывальных матэрыялаў і, урэшце, запісаць сваё імя ў гісторыю Фестывалю, мы прапануем стаць валанцёрамі.

Папярэднія Фестывалі журналістыкі “Твой стыль” ладзіліся ў Гродне ў 2007, 2010 і 2012 гг.

У III Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой стыль” узялі ўдзел каля 150 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Плюс да гэтага – звыш 100 ўдзельнікаў конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў і каля 70 удзельнікаў ФотаБатла.

Адметнасці Фестывалю 2012 года: міжнародны склад каманды экспертаў, якія праводзілі майстар-класы; першы агульнанацыянальны ФотаБатл, на старт якога выйшлі 16 каманд, ток-шоу “Журналістыка-2020″, у час якога абмяркоўваліся сучасныя трэнды у журналістыцы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на старонцы Фестывалю, па электроннай пошце festyval2012@gmail.com ці па тэлефоне +37529 283-60-04.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары