Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Гісторыка” запрашае школьнікаў і студэнтаў 11 лістапада 2010 году ўзяць удзел у інтэрактыўнай Інтэрнэт-гульні, прысьвечанай 245-годзьдзю з дня нараджэньня вядомага кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара знакамітага палянэза “Разьвітаньне з Радзімаю”.
У Інтэрнэт-гульні могуць браць удзел:
• каманды навучальных установаў, моладзевых грамадзкіх арганізацыяў і аб’яднаньняў,
• групы сяброў, якія аб’яднаныя цікавасьцю да тэмы гульні,
• магчымы індывідуальны ўдзел (старшакляснікі й студэнты, пачынаючыя пэдагогі) для тых, хто цікавіцца ня толькі гісторыяй, культурай роднай краіны й асобамі, якія зьмянілі яе аблічча, але й разважае над сваім месцам у грамадзтве.
Для ўдзелу ў гульні трэба зарэгістравацца, мець магчымасьць у пазначаны час (11 лістапада ў 13.00) атрымаць праз сетку Інтэрнэт заданьні гульні, сфармаваць сваё меркаваньне, правесьці міні-дасьледваньні, распрацаваць праектныя ідэі й адправіць па электроннай пошце вынікі сваёй працы (не пазьней 11 лістапада ў 16.00). Мова гульні – беларуская.
Больш падрабязна чытайце ў даданым файле “Zaprasennie_Aginski“.
Паводле рассылкі belngo.info
Шаноўны admin!
Падпраўце, кл, абзац!
Моладзевы адукацыйны клуб “NEWLINE”; Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка», ДУА «Гімназія № 10 г. Маладзечна», ДУА «Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска» – запрашаюць школьнікаў і студэнтаў узяць удзел у інтэрактыўнай інтэрнэт-гульні, прысвечанай 245-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.
І падзяліцеся, што за крыніца Вам такую некарэктную інфу прадаставіла?