Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы ў партнёрстве з «Офісам па правах людзей з інваліднасцю» рэалізуе праграму «Інклюзія нефармальнай адукацыі», дзейнасць якой накіраванына на павелічэнне ўцягнутасці людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў праграмы нефармальнай адукацыі.
У межах праграмы ажыццяўляецца:
- правядзенне круглых сталоў для спецыялістаў і экспертаў сферы нефармальнай і фармальнай адукацыі , а таксама прадстаўнікоў беларускіх НКА.
- правядзенне сустрэч экспертаў па працы з людзьмі з інваліднасцю.
- распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні інклюзіўных падыходаў пры арганізацыі праграм нефармальнай адукацыі ў Беларусі.
У рамках гэтай праграмы сфарміравана рабочая група з экспертаў і практыкаў інклюзіўны навучання.
Выкарыстоўваючы вопыт і напрацоўкі “Офіса па правах людзей з інваліднасцю», арганізацый «Асацыяцыі дадатковай асветы і адукацыі» а таксама веды запрошаных экспертаў і практыкаў у сферы працы з людзьмі з інваліднасцю, плануецца да сакавіка 2014 года распрацаваць рэкамендацыі па выкарыстанні інклюзіўных падыходаў пры арганізацыі праграм нефармальнай адукацыі ў Беларусі.
Распрацаваныя рэкамендацыі будуць даступныя для ўсіх зацікаўленых дзякуючы публікацыі на сайтах АДАіА, “Офіса па правах людзей з інваліднасцю» і іншых арганізацый-партнёраў.
Прэзентацыя рэкамендацый па інклюзіі нефармальнай адукацыі адбылася падчас Экспертнага круглага стала, які прайшоў у Мінску 3 сакавіка 2014 года.
У планах Асацыяцыі прасоўванне распрацаваных рэкамендацый і канцэпцыі інклюзія ў нефармальнай адукацыі сярод арганізацый- сябраў АДАіА, а таксама іншых арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у Беларусі ў сферы нефармальнай адукацыі.
Навіны «Інклюзіі» чытайце па гэтай спасылцы.