Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА) з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае адукацыйныя і асветніцкія арганізацыі і ўстановы Беларусі.
Дзейнасць АДАІА накіраваная на каардынацыю дзеянняў па развіцці сферы дадатковай і нефармальная адукацыі і асветы ў Беларусі.
Як стаць сябрам ассацыяцыі?
1. Азнаёміцца са Статутам;
2. На працягу паўгода рэалізоўваць мерапрыемствы ў партнёрстве з арганізацыямі-сябрамі або ўдзельнічаць у мерапрыемствах Асацыяцыі;
3. Праўленнем або Саветам сваёй арганізацыі прыняць рашэнне аб уступленні і аформіць гэта рашэнне пратаколам;
4. Атрымаць два лісты-рэкамендацыі ад арганізацый-сябраў Асацыяцыі;
5. Накіраваць ў Асацыяцыю афіцыйны ліст і пратакол аб уступленні.
Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы зарэгістраваная 4 лютага 2011 года. Пры гэтым арганізацыі – члены АДАіА супрацоўнічаюць у вобласці правядзення розных адукацыйных праектаў і мерапрыемстваў ужо больш за 10 гадоў.
ПРЫЯРЫТЭТЫ
- Развіццё і прасоўванне канцэпцыі грамадзянскай адукацыі
- Садзейнічанне развіццю арганізацый сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі у рэгіёнах Беларусі
- Распрацоўка і ўкараненне праграм падрыхтоўкі менеджараў, трэнераў і фасілітатараў у сферы нефармальнай адукацыі
- Адстойванне і прасоўванне інтарэсаў арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі
- Інклюзія ў нефармальнай адукацыі
ДЗЕЙНАСЦЬ
Сярод найбольш паспяховых праектаў арганізацый, якія ўваходзяць сёння ў АДАіА, варта назваць:
-
Семінары- трэнінгі “Школа Адукатараў”
- Праграма вучэбных гурткоў
- Тыдзень нефармальнай адукацыі (2011, 2009, 2007, 2006, 2005)
- Фестываль нефармальнай адукацыі (2016, 2014, 2012, 2010, 2008, 2006)
- Фестываль вучэбных гурткоў (2010, 2006)
- Фестываль-прэзентацыя грамадзянскага арта «Грамадзянскасць.BY» (2013)
- Часопіс нефармальнай адукацыі “Адукатар” (выдаецца з 2004 г.)