10 чэрвеня 2010 году Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі арганізуе інфармацыйную сустрэчу, прысьвечаную абвешчанаму конкурсу праектаў заявак па праграме “Недзяржаўныя структуры (аб’яднаньні грамадзянаў) і мясцовыя органы ўлады ў дзейнасьці па разьвіцьці” (нумар конкурсу: EuropeAid/130100/L/ACT/BY, апошні тэрмін падачы заявак: 5 ліпеня 2010 году).
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца ўсе зацікаўленыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, мясцовых органаў улады й журналісты.
Сустрэча адбудзецца ў гатэлі “Вікторыя” па адрасе: г. Менск, пр. Пераможцаў, 59, кангрэс-хол.
Каб прыняць удзел, неабходна папярэдне зарэгістравацца па эл. пошце: Natallia.Stasevich@ec.europa.eu альбо праз тэл.: +375 17 328 66 13. Праграму сустрэчы глядзіце ў даданым файле “Pragrama.doc”.
Апошні тэрмін падачы заявак: 8 чэрвеня да 16.00.
Больш падрабязная інфармацы – на сайце:
http://ec.europa.eu/delegations/belarus/press_corner/all_news/news/2010/01062010_3_en.htm