Паважаныя сябры і калегі!
! ДАДАНА ПАДРАБЯЗНАЯ ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ !
8 кастрычніка 2010 года ў 12.30 пачне працу ўжо традыцыйны Фестываль нефармальнай адукацыі, які праходзіць тры дні па адрасе ММАЦ, г. Мінск, пр-т Газеты “Праўда”, 11. Плануецца, што ў ім прымуць удзел звыш 250 прадстаўнікоў грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх арганізацый і установаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана і Украіны, якія падзеляцца досведам працы і абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні развіцця нефармальнай адукацыі.
Фестываль стаў традыцыйнай пляцоўкай для абмеркавання бягучых пытанняў і перспектыў развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі і ў еўрапейскіх краінах. У гэтым годзе міжнародны характар праяўляецца асабліва ярка. Асобныя мерапрыемствы Фестывалю нефармальнай адукацыі ўключаныя ў праграму традыцыйнага Тыдня Нямеччыны ў Беларусі.
Мэтай III Фестывалю нефармальнай адукацыі з’яўляецца дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця.
(чытаць прэсавы анонс Нефармальная адукацыя – паляпшаючы якасць жыцця)
У мехаж Фестывалю адбудуцца наступныя конкурсы:
- КОНКУРС ФОТАЗДЫМКАЎ У СФЕРЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
- КОНКУРС “ЛЕПШАЕ ВЫДАННЕ Ў СФЕРЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ЗА 2008 – 2010 гг”
- КОНКУРС «ЛЕПШЫ САЙТ У СФЕРЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ЗА 2010 ГОД»
- галасаваць за лепшы сайт можна тут
Таксама звярніце ўвагу на канчатковую версію ПРАГРАМЫ III ФЕСТЫВАЛЮ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ, а таксама ГРАФІК МАЙСТАР-КЛАСАЎ ДРУГОГА ДНЯ ФЕСТЫВАЛЮ З АНАТАЦЫЯМІ і ПРАГРАМУ ПРЭЗЕНТАЦЫЙ.
Больш падрабязна пра III Фестываль нефармальнай адукацыі можна даведацца з часопісу «Адукатар» №18 (2010)
дададткова глядзіце:
ALSO SEE ENGLISH VERSION OF THE DOCUMENTS
ТАКЖЕ СМОТРИТЕ РУССКУЮ ВЕРСИЮ ДОКУМЕНТОВ
В рамках Фестиваля состоятся следующие конкурсы:
1. КОНКУРС “ЛУЧШЕЕ ИЗДАНИЕ В СФЕРЕ НЕФОРМАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ ЗА 2008-2010гг “
2. КОНКУРС «ЛУЧШИЙ САЙТ В СФЕРЕ НЕФОРМАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ ЗА 2010 ГОД»
3. КОНКУРС ФОТОГРАФИЙ В СФЕРЕ НЕФОРМАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ
Положения о конкурсах, а также условия участия в Фестивале смотри по ссылке.
Срок подачи заявок – до 10 сентября 2010
SIEHE AUCH DIE DEUTSCHE VERSION
пра мінулыя фестывалі глядзіце тут
Таксама раім наведаць Дзеннік фестывалю Нефармальнай Адукацыі
наш інфармацыйны партнер – кампанія TECHLABS
Добрый день, уважаемые коллеги! Мы узнали сегодня про Фестиваль неформальной адукации, что Вы проводите, но, к сожалению, уже истек деадлайн для подачи заявок. Можем ли Мы еще подать заявку или уже прошло рассмотрение и слишком поздно?
С уважением
Ольга Карач
Наш Дом
Скажите, можно ли учавствовать в качестве обозревателя? Я являюсь членом Белррусской Женской Лиги, и учавствоала неоднократно в семинарах от молодзь.орг и организация ПОСТ. Очень интересует мероприятие!!!
Папрысутнiчаць на майстар-класах ды прэзентацыях з 10.00-17.00 9 кастрычнiка можна свабодна? Сення даведалася з тутбаю 🙂 дый мерапрыемства вельмi спадабалася – дужа карцiць паглядзець)) Дзякуй!