“Трэці Фестываль аб’яднаў тры сектары” – так называўся адзін з матэрыялаў пра ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі, што адбыўся восенню мінулага года і якому прысвечаны гэты нумар часопіса.
Фестываль сапраўды стаў пляцоўкай прасоўвання нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых, у якой узялі актыўны ўдзел прадстаўнікі як грамадскіх арганізацый, так і камерцыйных структур і дзяржаўных устаноў.
Праграма фестывалю, як і мінулыя разы, складалася з шэрагу разнастайных дзеянняў – пленарных пасяджэнняў, майстар-класаў, круглых сталоў, выстаў арганізацый і літаратуры, прэзентацый, конкурсаў, нефармальнай камунікацыі і г.д. Наяўнасць шматлікіх паралельных пляцовак, неабходнасць іх выбару сталі ўжо візітнай карткай мерапрыемства. І гэта ў чарговы раз стварала ўмовы для арганізацыі кожным сваёй індывідуальнай камунікатыўнай, інфармацыйнай і адукацыйнай траекторыі ўдзелу.
Ужо па традыцыі найбольш удалым стаў Дзень адчыненых дзвярэй, пад час якога усе жадаючыя змаглі ўзяць удзел у шматлікіх майстар-класах, трэнінгах і прэзентацыях, а таксама агледзець інфармацыйныя стэнды арганізацый сферы нефармальнай адукацыі, пазнаёміцца з выставай літаратуры.
Агульныя змястоўныя вынікі працы ацаніць складаней. З аднаго боку, нельга сказаць, што пад час працы атрымалася дасягнуць пэўнага прарыву ў абмеркаванні і ўзгадненні шляхоў і накірункаў развіцця нефармальнай адукацыі і адукацыі дарослых у нашай краіне. Асабліва з пункту гледжання іх ролі і месца ў павышэнні якасці жыцця людзей.
А з другога боку, атрымалася вызначыць і зафіксаваць шэраг важных накірункаў развіцця і актуальных праблем у сферы, прапанаваць пэўныя варыянты іх вырашэння. Напрыклад, адной з важных тэм дыскусій стала абмеркаванне заканадаўчых умоў і магчымасцей рэалізацыі розных адукацыйных праграм для дарослых і моладзі па-за межамі ўстаноў адукацыі.
Вельмі значным момантам фестывалю стала абмеркаванне ідэй для сумесных дзеянняў і праектаў у фармаце “Адкрытай прасторы” (Оpen space), у выніку чаго былі вызначаны некалькі актуальных накірункаў агульнай дзейнасці. Некаторыя з іх сталі ўжо рэалізоўвацца. Так, вялікая група ўдзельнікаў абмяркоўвала ідэю стварэння Асацыяцыі ў галіне нефармальнай адукацыі. І вось у лютым гэтага года была афіцыйна зарэгістравана Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы.
Важным аспектам таксама стаў актыўны ўдзел замежных гасцей. Перш за ўсё, прадстаўнікоў асацыяцый адукацыі дарослых шэрагу краін СНД. Безумоўна, гэта значна паўплывала на змест працы шматлікіх пляцовак фестывалю, дазволіла пазнаёміцца з досведам калег, абмеркаваць як яго можна выкарыстаць у нашых умовах.
Як ужо адзначалася вышэй, гэты нумар часопіса складаецца з матэрыялаў, прысвечаных ІІІ Фестывалю нефармальнай адукацыі. Гэта і вынікі конкурсаў на лепшыя выданні, стэнды, сайты, фотаздымкі і майстар-класы, і зваротная сувязь ад удзельнікаў, і матэрыялы з нагоды праведзеных майстар-класаў. Некалькі артыкулаў прысвечаны асобным тэмам і накірункам фестывалю.
У артыкуле Сяргея Лабоды распавядаецца пра працэс і вынікі Оpen space. У гэтым нумары змешчаны працяг даследавання Наталлі Рабавай і Юліі Мікулінай. Гэтым разам аўтары прадстаўляюць вынікі аналізу сітуацыі на рынку паслугаў у сферы дадатковай адукацыі дарослых.
На старонках нумара можна пазнаёміцца з матэрыяламі пра сітуацыю ў сферы адукацыі дарослых Азербайджана і Арменіі, прадстаўленымі ўдзельнікамі фестывалю. Так, Арэвік Саргсян аналізуе прававое забяспячэнне адукацыі дарослых у Арменіі, а Бабек Мамедаў распавядае пра канкрэтныя праклады адукацыйнай дзейнасці з дарослымі ў сваёй краіне.
Упэўнены, што яшчэ адна, дадатковая, сустрэча з Фэстывалем нефармальнай адукацыі праз прапанаваныя матэрыялы стане нагодай для ўдзельнікаў зноў узгадаць яго ключавыя моманты і вынікі, а тым чытачам, каму не давялося прысутнічаць непасрэдна на гэтым мерапрыемстве, – атрымаць свае ўражанні аб гэтай цікавай і карыснай падзеі.
Цяжка такую падзею, як фестываль, арганізаваць эфектыўна, але больш складана правесці яго на такім узроўні другі, трэці раз. Пры гэтым не стаяць на месцы, а развівацца. На думку шматлікіх удзельнікаў, з гэтай задачай удалося справіцца. І можна сцвярджаць, што фестываль – 2010 надаў пэўныя імпульсы развіццю дзейнасці адукацыйных арганізацый і агульнай дынаміцы развіцця нефармальнай і дадтковай адукацыі ў нашай краіне. І каб не спыніцца на гэтым шляху, ад імя арганізатараў запрашаем усіх зацікаўленных узяць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні IV Фестывалю нефармальнай адукацыі, які адбудзецца восенню 2012 г.
Дзмітрый Карпіевіч
ЗМЕСТ
Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі
ВЫНІКІ
Неформальное образование – улучшая качество жизни!
Сергей Лабода
«Открытое пространство» для партнерства и сотрудничества
Инна Ходас
III Фестиваль неформального образования: взгляд новичка
Бабек Мамедов
Фестиваль неформального общения и дружбы
ДАСЛЕДАВАННІ
Юлия Никулина, Наталья Рябова
МАЙСТАР-КЛАС
Алена Величко
Женская библия? Или Опыт работы с книгой К.П. Эстес «Бегущая с волками» в учебном кружке для женщин
Александр Горобченко, Марина Евменчик
Уникальные колоды метафорических ассоциативных карт
ТЭХНАЛОГІІ
Алена Луговцова
Всемирное кафе: маленькие беседы с большим смыслом
ЗАМЕЖНЫ ДОСВЕД
Аревик Саргсян
Бабек Мамедов
- Упражнение «Проблема-решение»
- Упражнение «Групповой рассказ»
- Упражнение «Восточное стихосложение»
- Игра-переговоры «Такси»
- Упражнение «Немая ассоциативная карта»
- Упражнение «Создание образа клиента»
- Упражнение «Завершающая рефлексия»
Вялiкi дзякуй за артыкул аб метафарычных картах, i асаблiва за практыкаваннi