Зараз вы тут: Навiны » Гродна: Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!

Апошні тэрмін прыёму заявак – 11 верасня

Марыш браць інтэрвью і рабіць рэпартажы? Да журналістыкі адзін крок!

Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» абвяшчае набор у Школу маладога журналіста – 15.

ШМЖ – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў. За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, атрымаеш магчымасць працаваць у рэдакцыі рэальнага выдання.

ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў.

Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: «Уводзіны ў журналістыку», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі», асновы крымінальнай і экалагічнай журналістыкі і іншыя.

У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі відэааператара.

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты «Твой стыль».

Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама юрысты, філолагі.

Праект «Школа маладога журналіста» (ШМЖ) існуе з 1997. За 14 гадоў ШМЖ прайшло каля 300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива», «Наша Ніва», «Белорусы и Рынок», на тэлеканале АНТ, радыё «Гродна», а таксама ў замежных СМІ.

Да ўдзелу ў праекце «Школа маладога журналіста -15» запрашаюцца гродзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

Заявы на ўдзел прымаюцца з 15 жніўня да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а – 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю з 15 жніўня можна будзе атрымаць на блогу ШМЖ – shmzh.blogspot.com, па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845, эл.пошце shmzh.grodno@gmail.com .

АНКЕТА-ЗАЯЎКА

Паводле «Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны»

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары