Зараз вы тут: Навiны » ГРАНТЫ НА ПАДТРЫМКУ СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ АД НЯМЕЦКАГА ФОНДУ ЕVZ

Нямецкі фонд “Памяць, адказнасьць і будучыня” (Фонд ЕVZ) ў межах праграмы “Месца сустрэчы — дыялёг” абвесьціў Трэці конкурс праектаў, накіраваных на стварэньне ўмоваў для рэалізацыі патэнцыялу сталых людзей.

На рэалізацыю гэтай праграмы фонд выдаткоўвае 300 тысяч эўра, а яе каардынатарам у Беларусі зьяўляецца міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Узаемаразуменьне”.

Мэтай праграмы зьяўляецца падтрыманьне праектаў, якія дадуць сталым людзям, у першую чаргу тым, хто пацярпеў ад фашызму, магчымасьць сустрэцца ва ўтульнай абстаноўцы з прадстаўнікамі маладога пакаленьня, падзяліцца сваім жыцьцёвым вопытам.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы — тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага забесьпячэньня насельніцтва, школы, пасялковыя выканкамы, бібліятэкі, аддзелы культуры выканкамаў і гэтак далей.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 сьнежня 2010 году.

Незалежнае журы разгледзіць заяўкі й дашле рэкамэндацыі наконт праектаў, але канчатковае рашэньне па выдзяленьні сродкаў ці па адмове будзе прымаць нямецкі фонд. Асноўныя крытэры, па якіх будуць ацэньвацца праекты – адпаведнасьць мэтам праграмы, ахоп мэтавай групы (сталыя людзі, у першую чаргу — былыя вязьні нацызму й ахвяры сталінізму), удзел у праекце моладзі, эканамічная абгрунтаванасьць ды ўдзел валянтэраў.

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: www.mооv.bу

Паводле ngo.by

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары