Зараз вы тут: Навiны » ГРАНТЫ АД ГЛЯБАЛЬНАГА ЖАНОЧАГА ФОНДА

Глябальны Жаночы Фонд падтрымлівае працу жаночых групаў, якія працуюць за межамі Злучаных Штатаў Амэрыкі. Фонд вылучае невялікія й своечасовыя гранты ў памеры ад US$500 да US$20,000 на агульнае разьвіцьцё дзейнасьці жаночых групаў, а таксама на рэалізацыю канкрэтных праектаў.

Групы, якія атрымліваюць фінансавую падтрымку, працуюць у наступных кірунках: пабудова міру й выкараненьне гендэрнага гвалту; паляпшэньне агульнага й рэпрадукцыйнага здароўя жанчынаў; садзеяньне ўдзелу жанчынаў у грамадзка-палітычным жыцьці; забесьпячэньне эканамічнай і экалягічнай справядлівасьці; падвышэньне доступу да адукацыі; разьвіцьцё філянтрапіі ў падтрымку сацыяльных зьменаў.

Для падачы заяўкі група мосіць адпавядаць усім ніжэй пералічаным крытэрам:

– знаходзіцца за межамі ЗША,

– дзейнасьць групы павінна дакладна адлюстроўваць яе прыхільнасьць выкананьню правоў чалавека й раўнапраўя жанчынаў і мужчынаў,

– прадстаўляць аб’яднаньне жанчынаў. Індывідуальныя заяўкі не прамаюцца.

– знаходзіцца пад кіраўніцтвам і лідэрствам жанчынаў. Жанчыны мусяць займаць усе альбо большасьць кіруючых пасадаў у групе.

Заяўка можы быць прадастаўленая на любой мове па эл. пошце, факсу альбо звычайнай пошце. Заяўкі прымаюцца цягам усяго году. Гранты выдаюцца адзін раз у 3 месяцы.

Глябальны Жаночы Фонд прымае тэрміновыя заяўкі на фінансаваньне ўдзелу ў мясцовых, рэгіянальных і міжнародных канфэрэнцыях і сустрэчах.

Сайт фонда: www.globalfundforwomen.org

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары