Эўрапейская Камісія абвесьціла конкурс па праграме “Эўрапейскі інструмэнт спрыяньня дэмакратыі й правам чалавека (EIDHR): Схема падтрымкі мясцовых ініцыятываў у Беларусі ў межах Гадавых праграмаў дзеяньняў на 2010-2011 гады”.
Нумар конкурсу: EuropeAid/130756/L/ACT/BY.
Мэта конкурсу палягае ва ўзмацненьні ролі грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў сфэры выкананьня правоў чалавека ды правядзеньня дэмакратычных рэформаў.
Дэталёвую інфармацыю пра конкурс, патрабаваньні да праектаў ды анкету-заяўку можна атрымаць па адрасе: Прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне й Беларусі, вул. Круглаўнівэрсытэцкая, 10, г. Кіеў, 01024, Украіна
альбо на сайтах:
https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome&nbPubliList=15&orderby=upd&orderbyad=Desc&searchtype=RS&aofr=130756&userlanguage=en ды http://eeas.europa.eu/delegations/belarus/index_en.htm.
Апошні тэрмін падачы праектных прапановаў: 5 верасьня 2011 году.
Паводле eurobelarus.info