Зараз вы тут: Навiны » ГРАНТАВАЯ ПРАГРАМА ПАДТРЫМКІ ДЫСЭРТАЦЫЙНЫХ ДАСЬЛЕДВАНЬНЯЎ

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт абвесьціў конкурс на ўдзел у грантавай праграме падтрымкі дысэртацыйных дасьледваньняў.

Праграма прадастаўляе магчымасьць працягнуць навукова-адукацыйную дзейнасьць па наступных кірунках: гісторыя, паліталёгія, права, сацыялёгія, філязофія. Падтрымліваюцца дасьледваньні, якія прысьвечаныя гісторыі й сучасным працэсам сацыяльных, палітычных, прававых і культурных трансфармацыяў ва Ўсходняй Эўропе, сацыяльна-філязофскім і філязофска-антрапалягічным праблемам сучаснасьці.

Сума гранту складае 1200 эўра ў год. Максымальная працягласьць удзелу ў праграме – 3 гады.

Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў: 15 верасьня 2010 году.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету (у даданым файле “application_form_2010.doc “) й даслаць яе на эл.адрас: admission.phd@ehu.lt

З пытаньнямі зьвяртайцеся на той жа адрас. Больш падрабязная інфармацыя – у даданым файле “Polozhenie_o_grantovoy_programme_2010“.

Паводле n-europe.eu

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары