Зараз вы тут: Навiны » ГРАМАДЗКІЯ АБ’ЯДНАНЬНІ Й ФОНДЫ МУСЯЦЬ ДА 1 САКАВІКА ПАДАЦЬ СПРАВАЗДАЧУ


Нагадваем, што грамадзкія аб’яднаньні абавязаныя да 1 сакавіка прадставіць у адпаведны рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіроўнага органа.

Таксама мусяць быць прадстаўленыя сьпісы сябраў кіруючага органа з пазначэньнем прозьвішча, імя, імя па-бацьку, даты нараджэньня, месца жыхарства й нумара хатняга тэлефона, месца працы (навучаньня) і нумара працоўнага тэлефона, пасады ў гэтых выбарных органах і даты абраньня кожнага зь сябраў з прыкладаньнем адпаведных пратаколаў. Грамадзкія аб’яднаньні ў справаздачы маюць прадставіць інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, інфармацыю пра колькасьць сябраў грамадзкага аб’яднаньня, яго арганізацыйных структураў.

Арганізацыйныя структуры грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама ўстановы справаздачы прадстаўляць не абавязаныя.

Тыя некамэрцыйныя арганізацыі, што зарэгістраваныя ў форме фондаў, да 1 сакавіка прадстаўляюць у рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіруючага органа й інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, пра выкарыстаньне сваёй маёмасьці з пазначэньнем зьвестак аб яе публікацыі ў вызначаным парадку.

Зьмест справаздачы аб выкарыстаньні маёмасьці, што мусіць быць апублікаваная, устаноўлены ДЛЯ ФОНДАЎ пастановай міністэрства юстыцыі: http://www.minjust.by/ru/site_menu/about/struktura/obschestv/registr/imusch

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары