Зараз вы тут: Навiны » ГРАМАДЗКІЯ АБ’ЯДНАНЬНІ І ФОНДЫ МУСЯЦЬ ДА 1 САКАВІКА ПАДАЦЬ СПРАВАЗДАЧУ

Грамадзкія аб’яднаньні і фонды абавязаныя да 1 сакавіка прадаставіць у адпаведны рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіруючага органа.

Мусяць быць прадастаўленыя: сьпісы сябраў кіруючага органа з пазначэньнем прозьвішча, імя, імя па-бацьку, даты нараджэньня, месца жыхарства й нумара хатняга тэлефона, месца працы (навучаньня) і нумара працоўнага тэлефона, пасады ў гэтых выбарных органах і даты абраньня кожнага зь сябраў з прыкладаньнем адпаведных пратаколаў. Грамадзкія аб’яднаньні ў справаздачы мусяць прадаставіць інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, інфармацыю пра колькасьць сябраў грамадзкага аб’яднаньня, яго арганізацыйных структураў.

Арганізацыйныя структуры грамадзкіх аб’яднаньняў справаздачы прадстаўляць не абавязаныя.

Фонды да 1 сакавіка прадастаўляюць у рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіроўнага органа й інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, пра выкарыстаньне сваёй маёмасьці з пазначэньнем зьвестак аб яе публікацыі ва ўстаноўленым парадку.

Зьмест справаздачы аб выкарыстаньні маёмасьці, што мусіць быць апублікаваная, ўстаноўлены ДЛЯ ФОНДАЎ пастановай міністэрства юстыцыі: http://www.minjust.by

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары