Зараз вы тут: Навiны » Гадавіна “Універсітэту Залатога Веку”

Гродзенскі «Універсітэт Залатога Веку» рыхтуецца адзначыць свой першы Дзень народзінаў.

Першы занятак у межах УЗВ, які створаны ў Гродне па ініцыятыве ГА «Цэнтр «Трэці сектар», адбыўся 29 красавіка мінулага года. З таго часу заняткі і секцыі ў межах праекта наведала каля ста сталых гарадзенцаў ва ўзросце ад 50 да 85 год.

Зараз сканчаецца першы паўнавартасны «акадэмічны» год «Універсітэту Залатога Веку». Заняткі ў ім распачаліся ў кастрычніку і будуць доўжыцца да сярэдзіны траўня.

На працягу апошніх тыдняў навучэнцы УЗВ мелі лекцыю пра фінансавую пісьменнасць, сустрэчу з майстарам саломапляцення Марыянай Кузьміцкай, наведалі музей Максіма Багдановіча ў Гродне.

14 красавіка ў межах праекта пачалася праца «Школы добрых справаў». Слухачы УЗВ спланавалі некалькі акцый, якія паспрабуюць ажыццявіць на працягу найбліжэйшых месяцаў. Гэта і збор кніг для дзіцячых бібліятэк і турмы, рэчаў для бяздомных, пасадка дрэваў і збор смецця ў месцах адпачынку і г.д.

У чэрвені некалькі навучэнцаў УЗВ возьмуць удзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 35-годдзю Уроцлаўскага Ўніверсітэта Трэцяга Веку.

На восень запланаваны абмен візітамі з навучэнцамі «Школы Третьего Возраста» з Санкт-Пецярбургу.

Сачыць за дзейнасцю гарадзенскага УЗВ можна на яго блогу http://uzv-hrodna.blogspot.com/.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары