Хто такі грамадзянін? Якія рысы адрозніваюць грамадзяніна актыўнага ад чалавека, які мае грамадзянства — глядзіце ў фільме «Грамадзянскі ўдзел у адным кадры».
Стваральнікі фільма пра грамадзянскі ўдзел апытвалі людзей з Беларусі, Грузіі, Арменіі, Расіі і Азербайджане пра іх разуменне грамадзянскага ўдзелу і іх ролю ў сваіх грамадствах.
Арганізатарам здымак фільма ў Гродне стала ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Фільм створаны арганізацыямі-сябрамі Сеткі грамадзянскай адукацыі ва Ўсходняй Еўропе.
Мэта Сеткі — падтрымка развіцця і прафесіяналізацыі грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі.