Грамадзянскасць.BY

Праграма «Грамадзянскасць.ВУ» накіравана на аб’яднанне інтарэсаў розных сацыяльных груп (творчыя і грамадзянскія ініцыятывы, НДА і медыя) для таго, каб працягнуць папулярызаваць ідэю актыўнага грамадзянства ў дадатку на Беларускую сітуацыю.

Дзейнасць праграмы грунтуецца на трох працэсах – асвеце, творчасці і ўзмацненні сувязей з шырокай грамадскасцю (PR). У вынікуі праграмы адбудзецца навучанне і падрыхтоўка адукатараў-мультыпліктараў і распрацоўка серы і найноўшых арт прадуктаў, прысвечаных тэме актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Падрыхтаваныя адукатары-мультыпліктары закліканы і здольныя забяспечыць пашырэнне аўдыторыі і сацыяльнай базы НДА і ініцыятыў, якія працуюць у тэме грамадзянскага актывізму.

У межах кампаніі «Грамадзянскасць.ВУ» распрацавана праграма адукацыйнага курса «12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці», які мае за мэту «перазагрузіць» ўяўленне пра грамадзянскасць, што ўмацавала б імунітэт беларусаў падчас глабальных геапалітычных працэсаў.

У межах праграмы «Грамадзянскасць.ВУ» распрацаваны вучэбна-метадычны комплекс «12 крокаў да грамадзянскасці», распаўсюджванне якога садзейнічае атрыманню адчувальнага прыроста сацыяльнай базы грамадзянскіх ініцыятываў і НДА і працягу працэса адукацыйна-асветніцкай працы.

Прасоўванне (прамоўшн) арт-прадуктаў ажыццяўляецца за кошт выкарыстання патэнцыялу сацыяльных сетак (facebook, вконтекте) і партнёрскіх сувязяў АДАіА, АМП і творчых колаў.

Сучасная беларуская грамадзянскасць – навіны праграмы “Грамадзянскасць.BY”

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники
© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары