Працягваецца фотаконкурс «Беларусь шматлікіх культураў” адрасаваны вучням старэйшых клясаў і студэнтам.
Ідэя конкурсу – пазнаёміцца зь беларускаю культурай з дапамогай фатаграфіі. Удзельнікі конкурсу на сваіх здымках мусяць прадставіць рэлігійныя й гістарычныя помнікі, абарончыя збудаваньні, замкі ды палацы.
Пераможца конкурсу паедзе на экскурсію ў Брусэль.
Кожны аўтар можа даслаць ад 3 да 5 фотаздымкаў. Тэхніка выкананьня працаў – адвольная. Працы прымаюцца толькі па электроннай пошце. Працы мусяць быць у фармаце JPG памерам мін. 1200Х1600 пікселяў у файлах, ня болей за 1 МВ. Працы дасылайце па адрасе: wasiczek@mmbiuro.pl у выглядзе файлаў, далучаных да электроннага ліста.
Апошні тэрмін падачы працаў: 30 верасьня 2010 г. Падвядзеньне вынікаў конкурсу адбудзецца 16 верасьня. Вэрнісаж конкурсных працаў пройдзе ў кастрычніку ў Верхнесілезкім цэнтры культуры ў горадзе Катавіцэ.
Правілы фотакункурсу чытайце на сайце: http://nastaunik.info/news/?id=4589