УСЕ НАВІНЫ І ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ФЕСТЫВАЛЬ БУДУЦЬ ЗНАХОДЗІЦЦА НА АСОБНАЙ СТАРОНКЕ
Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць!
VI ФЕСТЫВАЛЬ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
адбудзецца 7-9 ліпеня 2016 г.
ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя І.Рау
АНКЕТА РЭГІСТРАЦЫІ НА ФЕСТЫВАЛЬ!
Карысныя спасылкі:
Папярэдняя праграма фестываля (рус / бел)
Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў Беларусі з 2006 года. VI Фестываль прысвечаны тэме «Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць» і, па традыцыі, стане дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену вопытам, узгаднення перспектыў развіцця правайдэраў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых. Істотную падтрымку ў дадзеным працэсе можа аказаць пашырэнне сувязей з міжнароднай супольнасцю і вылучэнне задачы інтэрнацыяналізацыі і еўрапеізацыі адукацыі дарослых у нашай краіне.
Асноўная мэта Фестываля нефармальнай адукацыі-2016 – прасоўванне ролі і развіццё магчымасцяў нефармальнай адукацыі дарослых як складовай часткі адукацыі дарослых у XXI стагоддзі.
У Фестывалі возьмуць удзел прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Беларусі, а таксама ў краінах СНД і Еўропы.
Таксама ў мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі сацыяльных партнёраў (арганізацый і ўстаноў, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве па развіцці сістэмы нефармальнай адукацыі), прадстаўнікі міжнародных арганізацый і донарскіх арганізацый, якія інвесціруюць або гатовыя інвеставаць у праграмы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Асабліва запрашаюцца прадстаўнікі з рэгіёнаў!
Падрабязнае апісанне Фестываля :
Задачы Фестываля 2016:
- арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных напрамкаў развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі на прынцыпах інтэрнацыяналізацыі і еўрапеізацыі прасторы адукацыі дарослых;
- абмеркаваць беларускі і замежны вопыт па тэматычных напрамках Фестывалю;
- садзейнічаць наладжванню ўзаемадзеяння і партнёрства паміж удзельнікамі.
У якасці базавага дакумента для працы Фестывалю будзе выкарыстаны «Маніфест па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі», распрацаваны і прыняты Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА).
- Нацыянальная адукацыйная палітыка і ўключэнне ў еўрапейскі кантэкст
- Актыўная грамадзянскасць, дэмакратыя і ўдзел
- Дэмаграфічныя змены, занятасць і навыкі, неабходныя для жыцця
- Сацыяльнае адзінства, роўнасць і справядлівасць для ўстойлівага развіцця
- Стандарты якасці і кампетэнцыі адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі)
На працягу трох фестывальных дзён удзельнікаў чакае:
- прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;
- майстар-класы ў выкананні лепшых адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі);
- творчыя конкурсы;
- дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;
- цікавая культурная праграма;
- сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі для сумеснай рэалізацыі адукацыйных ініцыятыў;
- выстава арганізацый і адукацыйных праграм нефармальнай адукацыі;
- азнаямленчыя візіты ў адукацыйныя арганізацыі.
Мовы Фестывалю:
Традыцыйна Фестываль збірае разам адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі) з усёй Беларусі, а таксама калег з еўрапейскіх і постсавецкіх краін, таму афіцыйнымі мовамі Фестывалю з’яўляюцца: руская, беларуская, англійская. Падчас Фестывалю будзе забяспечаны пераклад.
Папярэдняя праграма фестываля :
Фестываль-2016 захоўвае свой традыцыйны інтэрактыўны спосаб фарміравання праграмы:
Час |
Мерапрыемства |
7 ліпеня, чацвер | |
9.00-11.00 | Рэгістрацыя ўдзельнікаў і афармленне стэндаў |
10.00-10.45 | Прэс-канферэнцыя (Клубны пакой) |
10.00-11.00 | Кава-паўза |
11.00-13.00 | Пленарнае пасяджэнне. Адкрыццё Фестывалю (канферэнц-зала) |
13.00-14.00 | Абед (рэстаран «Вестфалія») |
14.00-17.30 | Секцыі (папярэдне):
|
15:30-16:00 | Кава-паўза |
17.30-18.30 | Прэзентацыя работы груп. Падвядзенне вынікаў дня |
18.30-20.00 | Вячэра. Культурная праграма. |
8 ліпеня, пятніца | |
09.00-10.10 | Паралельныя пляцоўкі (майстар-класы і прэзентацыі удзельнікаў па тэматычных напрамках работы Фестывалю) |
10.20-11.30 | Паралельныя пляцоўкі (майстар-класы і прэзентацыі удзельнікаў па тэматычных напрамках работы Фестывалю) |
11.40-12.50 | Паралельныя пляцоўкі (майстар-класы і прэзентацыі удзельнікаў па тэматычных напрамках работы Фестывалю) |
13.00-14.00 | Абед |
14.00-18.00 | OPEN SPACE (тэхналогія Адкрытай прасторы)
Тэма: «Образование взрослых в XXI веке: учиться, чтобы действовать» (обсуждение совместных действий участников по актуальным направлениям развития сектора неформального и дополнительного образования взрослых) |
18.00-19.30 | Пленарнае пасяджэнне (падвядзенне вынікаў Фестывалю, ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў, закрыццё Фестывалю) (канферэнц-зала) |
19.30-21.00 | Фуршэт, Культурная праграма |
9 ліпеня, субота | |
10.00-13.00 | Азнаямленчыя візіты для ўдзельнікаў |
10.00-12.00 | Частное учреждение образования «Образовательный центр «Лидер», в настоящее время обучает слушателей в 27 городах Беларуси. «Лидер» за время своего существования c 1999 года впитал лучшие образовательные традиции, при этом постоянно внедряя современные технологии в образовательный процесс. Образовательные курсы центра «Лидер» официально признаны курсами №1 в Беларуси по результатам Международного фестиваля-конкурса «Выбор года». Сайт: http://lider.by/ |
11.00-12.00 | IMAGURU – это первый и пока единственный в Беларуси бизнес клуб, основной задачей которого является продвижение молодого бизнеса (стартапа) в нашей стране. Это новый для Беларуси формат, который оправдал себя в США, Европе, и России. Сайт: http://imaguru.co/ru/about/concept |
10.00-11.00 | Креативное пространство «ЦЭХ» – пространство, где можно реализовывать свои планы и самые безумные идеи! Два специальных помещения (размером 180 метров каждое) сделаны профессионалами для профессионалов. Сайт: http://cech.by/ |
11.00-12.00 | «Историческая мастерская в Минске» является белорусско-немецкий проектом, учредителями которого в 2002 году выступили Дортмундский международный образовательный центр, Минский международный образовательный центр имени Й. Рау и Союз белорусских еврейских общественных объединений и общин. Она располагается на территории бывшего Минского гетто в историческом здании, которое предоставляет идеальную возможность для обучения непосредственно на историческом месте. Сайт: http://gwminsk.com/ |
11.00-12.00 | Национальная библиотека Беларуси (полное название — Государственное учреждение «Национальная библиотека Беларуси») — главная универсальная научная библиотека Белоруссии. Предусмотрен подъём на смотровую площадку. Сайт: www.nlb.by |
14.00-16.00 | Адкрытая публічная дыскусія на тэму “Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для жыцця» для прафесійнай супольнасці, сацыяльных партнёраў і шырокай грамадскасці |
Умовы і фармат удзелу ў Фестывалі :
Умовы і фармат удзелу ў Фестывалі:
Да ўдзелу запрашаюцца:
- прадстаўнікі недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, дзяржаўных устаноў, камерцыйных структур, індывідуальныя прадпрымальнікі;
- прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і арганізацый, якія займаюцца распрацоўкай адукацыйнай палітыкі ў Беларусі;
- прадстаўнікі сацыяльных партнёраў (недзяржаўныя арганізацыі, прадстаўнікі рэгіянальных арганізацый і ўстаноў, працадаўцы), зацікаўленыя ў супрацоўніцтве па развіцці сістэмы нефармальнай адукацыі, асабліва на рэгіянальным узроўні;
- прадстаўнікі міжнародных арганізацый;
- прадстаўнікі донарскіх арганізацый, якія інвесціруюць або гатовыя інвеставаць у праграмы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Фармат удзелу:
- арганізацыя майстар-класа па тэматычных напрамках Фестывалю;
- прэзентацыя кнігі, вучэбнай праграмы, сайта або праекта;
- прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;
- удзел у конкурсах, якія праводзіцца ў межах Фестывалю (падрабязную інфармацыю і палажэнне аб конкурсах глядзіце ніжэй);
- свабодны ўдзел.
Майстар-класы:
- працягласць майстар-класа не павінна перавышаць 70 хвілін;
- арганізатары Фестываля адказныя за аўдыторыю, неабходнае абсталяванне, а таксама пераклад у выпадку ўдзела ў майстар-класе замежных гасцей.
- аргкамітэт Фестывалю пакідае за сабой права адбору майстар-класаў.
Тэматыка майстар-класаў павінна адпавядаць і раскрываць адно з тэматычных напрамкаў Фестывалю:
- Нацыянальная адукацыйная палітыка і ўключэнне ў еўрапейскі кантэкст;
- Актыўная грамадзянскасць, дэмакратыя і ўдзел;
- Дэмаграфічныя змены, занятасць і навыкі, неабходныя для жыцця;
- Сацыяльнае адзінства, роўнасць і справядлівасць для ўстойлівага развіцця;
- Стандарты якасці і кампетэнцыі адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі).
Прэзентацыі:
- прэзентацыя не павінна перавышаць 10 хвілін;
- для прэзентацыі неабходна выбраць актуальную праграму/кнігу/сайт/праект, створаныя на працягу апошніх двух гадоў.
- Аргкамітэт пакідае за сабой права адбора прэзентацый.
Фінансавыя ўмовы ўдзелу ў Фестывалі :
Фінансавыя ўмовы ўдзелу ў Фестывалі:
Памер унёску:
- 200 000 бел. рублёў (для аднаго адабранага беларускага ўдзельніка)
- 100 еўра (для аднаго адабранага замежнага ўдзельніка)
Рэгістрацыйны ўнёсак для беларускіх удзельнікаў уключае ў сябе:
- пакет інфармацыйных матэрыялаў;
- пляцоўку для правядзення майстар-класа або прэзентацыйнага курса;
- кава-паўзы;
- абедзенны комплекс 7 і 8 ліпеня;
- вячэру 7 і 8 ліпеня;
- аплату транспартных выдаткаў іншагароднім удзельнікам;
- аплату пражывання іншагароднім удзельнікам, 1-2 ночы.
Рэгістрацыйны ўнёсак для замежных удзельнікаў уключае ў сябе:
- аплату трансферу з аэрапорта або чыгуначнага (аўта) вакзалаў;
- пакет інфармацыйных матэрыялаў;
- пляцоўку для правядзення майстар-класа або прэзентацыйнага курса;
- аплату пражывання (2-3 ночы);
- сняданкі (2-3 дні);
- кава-паўзы;
- абедзенны комплекс 7 і 8 ліпеня;
- вячэру 7 і 8 ліпеня.
Звяртаем вашу ўвагу, што арганізатары не кампенсуюць транспартныя выдаткі замежных удзельнікаў і выдаткі, звязаныя з адкрыццём віз.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў Фестываля да 16.05 :
Рэгістрацыя ўдзельнікаў Фестываля:
- Усім удзельнікам неабходна зарэгістравацца не пазней за 23 траўня 2016 года (уключна)!
- беларускім удзельнікам неабходна зарэгістравацца праз анкету па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1uW2mSiDfiJFNlu1i3QzWuCEwdZxR_Oysk2agszZpBvM/viewform;
- замежным удзельнікам неабходна зарэгістравацца праз анкету па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1aZZdTYwXppug6Cm-FXcZ3jFYSRcD1ToOz3WgGPbIUVI/viewform;
- вынікі адбору ўдзельнікаў будуць вядомы не пазней за 1 чэрвеня 2016 года.
Палажэнне конкурса «Падзея года ў нефармальнай адукацыі» :
Палажэнне конкурса «Падзея года ў нефармальнай адукацыі»
Мэта конкурса: Прызнанне грамадскай карыснасці шматлікіх практык нефармальнай адукацыі.
Задачы конкурса:
- прадэманстраваць разнастайнасць падзей і тэм у сферы нефармальнай адукацыі, іх вынікі і грамадскую карысць;
- павысіць цікавасць шырокай грамадскасці да праграм і мерапрыемстваў у сферы нефармальнай адукацыі, а таксама да Фестываля нефармальнай адукацыі;
- актывізаваць правайдэраў паслуг нефармальнай адукацыі ў публічным прадстаўленні сваіх праграм і мерапрыемстваў.
У конкурсе могуць прымаць удзел падзеі (любыя дзеянні, паслугі, праграмы, мерапрыемствы, прадукты ў сферы нефармальнай адукацыі) за 2015-2016 гады, якія садзейнічалі вырашэнню актуальных грамадскіх праблем, развівалі сацыяльныя, грамадзянскія, асобасныя, прафесійныя кампетэнцыі ва ўдзельнікаў і праходзілі ў Рэспубліцы Беларусь для жыхароў краіны.
Падзеі, заяўленыя на конкурс, былі ацэнены як журы, так і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях:
- Прыз глядацкіх сімпатый. Яго ўладальнік будзе вызначаны з дапамогай народнага галасавання, якое праводзілася анлайн з 20 чэрвеня па 17:00 5 ліпеня 2016 на сайце www.adukatar.net.
- Прызы экспертнага журы.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі заяўленых на Конкурс падзей:
- грамадская карысць: важнасць і выніковасць падзеі, уклад у рашэнне грамадскай праблемы;
- прывабнасць: наколькі тэма і форма падзеі цікава ўдзельнікам і публіцы;
- інавацыйнасць (навізна тэмы, падыходу, формы і інш.). Будзе ўлічвацца, але не будзе з’яўляцца вызначальным крытэрыям.
- сацыяльнае партнёрства: дзеянні сацыяльных партнёраў па стварэнні падзеі.
Да галасавання і ацэньванню журы будуць дапушчаныя толькі матэрыялы, якія адпавядаюць заяўленым крытэрам.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца арганізацыйны камітэт VI Фестывалю нефармальнай адукацыі.
Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна да 6 чэрвеня 2016 г. запоўніць онлайн-заяўку: https://docs.google.com/forms/d/1ApKBxMh6YgEWRUVImjmOs0ucYr1IO0YKNL3X5yqdrQE/viewform
Падвядзенне вынікаў Конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца на Фестывалі 8 ліпеня 2016 г.
Спампаваць палажэнне аб конкурсе «Падзея года ў нефармальнай адукацыі» (па-беларуску, на русском).
Падрабязную інфармацыю аб VI Фестывалі нефармальнай адукацыі можна знайсці на сайце www.adukatar.net і ў сацыяльных сетках: www.facebook.com, www.vk.com.
Палажэнне конкурс для журналістаў на лепшую публікацыю «Аб адукацыі нефармальна» :
Палажэнне конкурс для журналістаў на лепшую публікацыю «Аб адукацыі нефармальна»
Мэта конкурса: Прызнанне ролі і ўкладу сродкаў масавай інфармацыі ў развіццё і прасоўванне нефармальнай адукацыі як складовай часткі адукацыі дарослых у XXI стагоддзі.
Задачы конкурса:
- прадэманстраваць разнастайнасць публікацый, артыкулаў і тым у сферы нефармальнай адукацыі, іх вынікі і грамадскую карысць;
- павысіць цікавасць шырокай грамадскасці да матэрыялаў сродкаў масавай інфармацыі ў сферы нефармальнай адукацыі, а таксама да Фестывалю нефармальнай адукацыі;
- актывізаваць цікавасць журналісцкай супольнасці да сферы нефармальнай адукацыі.
У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія журналісты, публікацыі якіх апублікаваныя на працягу 2014-2016 гг. і прысвечаны розным аспектам нефармальнай адукацыі (тэарэтычным, метадычным, даведкавым і інш.).
Публікацыі, заяўленыя на конкурс, будуць ацэньвацца як журы, так і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях:
- Прыз глядацкіх сімпатый. Яго ўладальнік будзе вызначаны з дапамогай народнага галасавання, якое будзе праводзіцца онлайн з 20 чэрвеня па 17:00 5 ліпеня 2016 на сайце www.adukatar.net.
- Прызы экспертнага журы. Экспертнае журы вызначыць уладальніка гран-пры конкурсу, а таксама уладальнікаў першага, другога і трэцяга месцаў. На гран-пры конкурсу зможа прэтэндаваць публікацыя (артыкул), якая мае найбольшы эфект з пункту гледжання развіцця і прасоўвання нефармальнай адукацыі.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі заяўленых на Конкурс для журналістаў з’яўляюцца:
- грамадскае ўплыў: уклад у вырашэнне праблем грамадства;
- прывабнасць: наколькі тэма і форма публікацыі цікавая інфармацыйнай супольнасці і шырокай грамадскасці;
- інавацыйнасць (навізна тэмы, падыходу, формы і інш.) будзе ўлічвацца, але не будзе служыць вызначальным крытэрыем.
Да галасавання і ацэньванню журы будуць дапушчаныя толькі матэрыялы, якія адпавядаюць заяўленым крытэрам.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца арганізацыйны камітэт VI Фестывалю нефармальнай адукацыі.
Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна да 6 чэрвеня 2016 г. запоўніць онлайн-заяўку: https://docs.google.com/forms/d/1G0GAPdHf6nhk2AdnyAjHdo8uFnQq4CxtwQrm9tumC2I/viewform
Падвядзенне вынікаў Конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца на Фестывалі 8 ліпеня 2016 г.
Спампаваць палажэнне конкурса для журналістаў на лепшую публікацыю «Аб адукацыі нефармальна» (па-беларуску, на русском).
Падрабязную інфармацыю аб VI Фестывалі нефармальнай адукацыі можна знайсці на сайце www.adukatar.net і ў сацыяльных сетках: www.facebook.com, www.vk.com.
Мы знаходзімся недалёка ад станцыі метро “Пятроўшчына” на праспекце Газеты “Праўда” у будынку Міжнароднага адукацыйнага Цэнтра імя Йоханэсса Раў:
Арганізатары і партнёры Фестываля :
Арганізатарамі Фестываля выступаюць:
Партнёрамі па арганізацыі Фестываля з’яўляюцца:
Інфармацыйныя партнеры:
![]() |
Аргументы і факты ў Беларусі |
![]() |
Інтэрнэт-выданне “Заўтра тваёй краіны” |
![]() |
Інтэрнэт-партал www.kariera.by |
Аргкамітэт Фестывалю:
Галіна Верамейчык | Кіраўнік Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь |
Дзмітрый Карпіевіч | Старшыня савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, старшыня Праўлення ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» |
Андрэй Ляўко | Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы |
Лана Руднік | Дырэктарка праграмы «Універсітэт Залатога Веку» , ГА «Цэнтр «Трэці сектар», установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” |
Марыя Ландо | PR-спецыяліст МАГА «АКТ» |
Юлія Станкевіч | Трэнер МАГА «АКТ» |
Вольга Рудзь | Дырэктар Адукацыйнага і кадравага цэнтра «Новае заўтра» |
Леанід Каліценя | Сябра савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, дырэктар ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый» |
Васіль Пронь | Дырэктар Трэнінгава цэнтра «Квадратны апельсін» |
Алена Карасік | Кіраўнік карпаратыўнага навучання «Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін» |
Аляксей Шутаў | Асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» |
Беатріс Пэтцольд | Гістарычная майстэрня |
Таццяна Кнацько | PR-спецыяліст Беларуска-нямецкага сумеснага прадпрыемства «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау» |
Марына Корж | Спецыялістка па праграмнай дзейнасці Асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» |
Вольга Аполька | Сябра ГА «Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» |
Вольга Шпарага | Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі |
Сяргей Сулімаў | Дырэктар адукацыйнага цэнтра «Лідэр» |
Дзмітрый Маркушэўскі | Акадэмічны дырэктар Асветніцка-даследчай установы «Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА» |
Іна Краўчонак | Менеджэр праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць» Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь |
Наталля Прыстром | Памочнік мэнэджэра праекта Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь |
Кацярына Мікачова | Менеджэр праекта Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы |
Крысціна Мурашова | Старшыня Брацтва арганізатараў студэнцкага самакіравання |
Аляксандр Жук | Юрыст Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы |
Падтрымка Фестываля:
![]() |
Праект “Вучыцца, каб дзейнічаць» |
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па наступных тэлефонах:
+375 29 318 77 18 (Кацярына),
+375 29 171 93 97 (Іна)
ngofest2016@gmail.com