V ФЕСТЫВАЛЬ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
адбыўся 5-6 снежня 2014 г.
ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя І.Рау
Карысныя спасылкі:
Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў Беларусі з 2006 года. Гэта падзея ўжо стала добрай традыцыяй стварэння адкрытай пляцоўкі для прафесійных абмеркаванняў і абмену вопытам ў сферы нефармальнай адукацыі для практыкаў, тэарэтыкаў, метадыстаў, якія прадстаўляюць розныя сектары дзейнасці (недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны). Пра мінулыя фестывалі чытайце тут.
Усе навіны фестываля глядзіце тут.
Фотаальбом 5 снежня (у фэйсбуке).
Фотаальбом 6 снежня (у фэйсбуке).
Рэзалюцыя V Фестывалю нефармальнай адукацыі.
Фестываль у Беларусі з’яўляецца сапраўдным святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых асоб, якія падзяляюць каштоўнасці і падыходы нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
Асноўная мэта Фестываля нефармальнай адукацыі-2014 – паказ ролі і магчымасцей нефармальнай адукацыі, яе карысці для грамадства.
Удзел ў Фестывалі ўзялі прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Беларусі, а таксама ў краінах СНД і Еўропы.
Падрабязнае апісанне Фестываля :
Задачы Фестываля 2014:
- прадставіць нефармальную адукацыю як сістэму, якая забяспечвае развіццё сацыяльных, грамадзянскіх, прафесійных кампетэнцый і творчых здольнасцей асобы на працягу ўсяго жыцця;
- прэзентаваць разнастайнасць праграм і спецыфіку падыходаў нефармальнай адукацыі, яе карысці для грамадства;
- стымуляваць абмен досведам і наладзіць партнёрскія сувязі паміж удзельнікамі;
- арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных напрамкаў развіцця нефармальнай адукацыі.
На працягу двух фестывальных дзён былі прадстаўлены:
- прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;
- майстар-класы ў выкананні лепшых адукатараў;
- творчыя конкурсы;
- дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;
- цікавая культурная праграма;
- выстава арганізацый і адукацыйных праграм нефармальнай адукацыі.
Фестываль-2014 захоўвае свой традыцыйны інтэрактыўны спосаб фарміравання праграмы:
Время |
Мероприятие |
5 декабря, пятница | |
8.00-10.00 | Регистрация участников и оформление стендов (аудитория А4) |
9.00-9.40 | Пресс-конференция (клубная комната) |
10.00-12.30
10.00-10.50 10.50 – 12.30 |
Пленарное заседание (конференц-зал):
Открытие Фестиваля неформального образования. Приветствие участникам Фестиваля: Панельная дискуссия “Неформальное образование для пользы общества: ключевые тенденции и перспективы развития” |
12.30-13.30 | Обед (ресторан «Вестфалия») |
13.30-18.00 | Секции:
|
17.00-18.10 | Спектакль-документ «БЕЗ НАЗВЫ» в рамках секции «Культура памяти в неформальном образовании» (конференц-зал) |
18.10-18.30 | Выставка фотографий «Актыўна. Экалагічна. Фатаграфічна», неформальное общение (2 этаж IBB) |
19.00-21.00 | Пленарное заседание – презентация результатов работы секций (конференц-зал) |
19.00-21.00 | Ужин, неформальное общение (ресторан «Вестфалия») |
6 декабря, суббота | |
09.00-11.00 | Круглый стол по обсуждению проекта закона “Об общественно полезной деятельности” (аудитория А2)/ Презентации (параллельные площадки) (конференц-зал, аудитории А3, А4, В2, комната отдыха в цокольном этаже, офис DVV) |
11.00-11.20 | Кофе-пауза |
11.20-12.10 | Мастер-классы и презентации (параллельные площадки) (конференц-зал, аудитории А2, А3, А4, В2, комната отдыха в цокольном этаже, офис DVV) |
12.20-13.10 | Мастер-классы и презентации (параллельные площадки) (конференц-зал, аудитории А2, А3, А4, В2, комната отдыха в цокольном этаже, офис DVV) |
13.20-14.20 | Обед |
14.20-15.10 | Мастер-классы (параллельные площадки) (конференц-зал, аудитории А2, А3, А4, В2, комната отдыха в цокольном этаже, офис DVV) |
15.20-16.10 | Мастер-классы (параллельные площадки) (конференц-зал, аудитории А2, А3, А4, В2, комната отдыха в цокольном этаже, офис DVV) |
16.10-16.30 | Кофе-пауза |
16.30-18.00 | Пленарное заседание (подведение итогов конкурсов, принятие резолюции, подведение итогов, закрытие Фестиваля) (конференц-зал) |
7 декабря, воскресенье | |
08.00-10.00 | Экскурсия для участников по городу Минску (для международных участников) |
10.00-12.00 | Экскурсия по Национальной библиотеке Республики Беларусь с подъёмом на смотровую площадку (для международных участников) |
Фармат удзелу ў Фестывалі:
- арганізацыя майстар-класа;
- прэзентацыя адукацыйнай праграмы, праекта, выдання і сайта;
- прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;
- удзел у конкурсе, які праводзіцца ў рамках Фестываля (падрабязную інфармацыю і палажэнне аб конкурсе глядзіце ніжэй);
- свабодны ўдзел.
Майстар-класы
- працягласць майстар-класа не павінна перавышаць 50 хвілін;
- арганізатары Фестываля адказныя за аўдыторыю, неабходнае абсталяванне, а таксама пераклад у выпадку ўдзела ў майстар-класе замежных гасцей.
Прэзентацыі
- прэзентацыя не павінна перавышаць 15 хвілін;
- для прэзентацыі неабходна выбраць актуальную праграму/кнігу/сайт/праект, якія створаны на працягу апошніх двух гадоў.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбора майстар-класаў і прэзентацый.
Палажэнне конкурса «Падзея года» :
Палажэнне конкурса «Падзея года» ў межах V Фестываля нефармальнай адукацыі
Мэта конкурса: Прызнанне грамадскай карыснасці шматлікіх практык нефармальнай адукацыі.
Задачы конкурса:
- прадэманстраваць разнастайнасць падзей і тэм у сферы нефармальнай адукацыі, іх вынікі і грамадскую карысць;
- павысіць цікавасць шырокай грамадскасці да праграм і мерапрыемстваў у сферы нефармальнай адукацыі, а таксама да Фестываля нефармальнай адукацыі;
- актывізаваць правайдэраў паслуг нефармальнай адукацыі ў публічным прадстаўленні сваіх праграм і мерапрыемстваў.
У конкурсе моглі прымаць удзел падзеі (любыя дзеянні, паслугі, праграмы, мерапрыемствы, прадукты ў сферы нефармальнай адукацыі) за 2013-2014 гады, якія садзейнічалі вырашэнню актуальных грамадскіх праблем, развівалі сацыяльныя, грамадзянскія, асабовыя, прафесійныя кампетэнцыі ва ўдзельнікаў і праходзілі ў Рэспубліцы Беларусь для жыхароў краіны.
Падзеі, заяўленыя на конкурс, былі ацэнены як журы, так і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях:
- Прыз глядацкіх сімпатый. Яго ўладальнік будзе вызначаны з дапамогай народнага галасавання, якое праводзілася анлайн з 24 лістапада па 5 снежня 2014 на сайце www.adukatar.net.
- Прызы экспертнага журы.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі заяўленых на Конкурс падзей:
- грамадская карысць: важнасць і выніковасць падзеі, уклад у рашэнне грамадскай праблемы;
- прывабнасць: наколькі тэма і форма падзеі цікава ўдзельнікам і публіцы;
- інавацыйнасць (навізна тэмы, падыходу, формы і інш.). Будзе ўлічвацца, але не будзе з’яўляцца вызначальным крытэрыям.
Да галасавання і ацэньвання журы былі дапушчаны толькі матэрыялы, якія адпавядаюць заяўленым крытэрыям.
Арганізатарам конкурса з’яўляецца арганізацыйны камітэт V Фестываля нефармальнай адукацыі.
Падвядзенне вынікаў Конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася 6 снежня 2014 года ў канферэнц-зале Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау.
Мы знаходзімся недалёка ад станцыі метро “Пятроўшчына” на праспекце Газеты “Праўда” у будынку Міжнароднага адукацыйнага Цэнтра імя Йоханэсса Раў:
Арганізатары і партнёры Фестываля :
Арганізатарамі Фестываля выступаюць:
Партнёрамі па арганізацыі Фестываля з’яўляюцца:
Інфармацыйныя партнеры:
Аргкамітэт Фестываля:
Дзмітрый Карпіевіч | Старшыня савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, старшыня Праўлення ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» |
Андрэй Ляўко | Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы |
Сяргей Салей | Сябра савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, старшыня праўлення Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў «ВІТ» |
Віталь Нікановіч | Старшыня Рэвізійнай камісіі Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў «ВІТ» |
Леанід Каліценя | Сябра савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, дырэктар ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый» |
Сяргей Лабода | Дырэктар Адукацыйна-кансалтынгавай установы «Цэнтр эфектыўных камунікацый «Фідбэк » |
Кацярына Спосаб | Сябра савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, член Грамадскага аб’яднання «Экадом» |
Галіна Верамейчык | Кіраўнік Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь |
Васіль Пронь | Дырэктар Трэнінгава цэнтра «Квадратны апельсін» |
Юлія Станкевіч | Сябра ГА «Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» |
Алена Харашеўская | Выканаўчы дырэктар Інфармацыйна-асветніцкай установы Бюро арганізацыйнага кансалтынга |
Святлана Зінкевіч | Дырэктар асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» |
Марцін Шон-Чанішвілі | Каардынатар Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі, менеджэр адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё.Рау |
Вольга Рудзь | Дырэктар Адукацыйнага і кадравага цэнтра «Новае заўтра» |
Анастасія Іўко | Менеджэр Бізнес клуба «IMAGURU» |
Падтрымка Фестываля:
![]() |
US Agency for International Development |
![]() |
PACT |
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па наступных тэлефонах:
+375 17 270-38-96
+375 29 131-52-99
+375 29 541-75-38
Мноства фатаграфій V Фестываля ад Яўгена Памыткіна:
https://www.dropbox.com/sh/
https://www.dropbox.com/sh/
https://www.dropbox.com/sh/
Скачать описание на русском языке.
Скачать положение о конкурсе “Событие года” на русском языке.