Фестывалі і Тыдні як форма прасоўвання нефармальнай адукацыі і адукацыі дарослых папулярныя ў многіх краінах свету. Беларусь далучылася да фестывальнага руху ў 2006 г. З таго часу Фестываль стаў традыцыйнай пляцоўкай для абмеркавання бягучых пытанняў і перспектыў развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі і ў еўрапейскіх краінах.
Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
Фестываль нефармальнай адукацыі мае 3-дзённы фармат і інтэрактыўны спосаб фармавання праграмы:
На працягу трох фестывальных дзён Вас чакаюць:
– прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;
– майстар-класы ў выкананні найлепшых адукатараў;
– творчыя конкурсы;
– дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;
– цікавая культурная праграма;
– знаёмства з патэнцыйнымі партнёрамі для рэалізацыі Вашых уласных ініцыятыў.
Чытайце пра Фестывалi: