Моладзевая прафсаюзная група “Студэнцкая Рада” запрашае студэнтаў Беларусі да ўдзелу ў фэстывалі «Студэнцкая Рэспубліка», які пройдзе 23-25 ліпеня пад Менскам.
З 2009 году “Студрэспубліка” стала міжнароднай праграмай, у якую ўваходзіць комплекс мерапрыемстваў, якія наведваюць айчынныя й замежныя экспэрты, “зоркі” і палітыкі. Місія “Студрэспублікі” (www.studrespublika.com) – выхаваньне пакаленьняў сьвядомых, здольных свабодна думаць людзей.
Цягам трох дзён студэнты змогуць адчуць сябе ў ролі чыноўніка альбо кандыдата ў дэпутаты парляманту, шэраговага “іпэшніка” альбо міліцыянта. У распаражэньні маладых людзей будзе цэлая краіна са сваімі законамі, і яну будуць самі вырашаць, як мусіць гэтая краіна разьвівацца й якім шляхам. Падчас фэстывалю студэнты азнаёмяцца з тэмамі правоў чалавека й правоў студэнтаў. У праграме фэстывалю прадугледжаныя забаўляльныя й пазнавальныя мерапрыемствы: турніры па гульнях “Мафія”, “Сутычка”, спартовыя гульні, конкурс прыгажосьці “Першая ледзі” ды іншыя.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету й даслаць яе на адрас: students.republic@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак: 18 ліпеня.
Больш падрабязная інфармацыя й форма анкеты – па спасылцы: http://studrada.org/index.php?option=com_content&view=article&id=15:l-r-&catid=2:2010-06-19-14-28-45&Itemid=5