Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (AДАіА) зацікаўлена ў павялічэнні колькасці сябраў арганізацыі.
Сябрамі AДАіА могуць стаць любыя юрыдычныя асобы, звязаныя з дадатковай і нефармальнай адукацыяй.
Уступны унесак у Асацыяцыю дадатковай адукацыі і асветы складае адну базавую велічыню.
Гадавы сяброўскі унесак у складае 4 базавыя велічыні.
Як стаць сябрам Ассацыяцыі?
1. Азнаёміцца са Статутам;
2. На працягу паўгода рэалізоўваць мерапрыемствы ў партнёрстве з арганізацыямі-сябрамі або ўдзельнічаць у мерапрыемствах Асацыяцыі;
3. Праўленнем або Саветам сваёй арганізацыі прыняць рашэнне аб уступленні і аформіць гэта рашэнне пратаколам;
4. Атрымаць два лісты-рэкамендацыі ад арганізацый-сябраў Асацыяцыі;
5. Накіраваць ў Асацыяцыю афіцыйны ліст і пратакол аб уступленні.
Паслугі, якія Асацыяцыя прадстаўляе сваім сябрам:
Інфармацыйныя паслугі:
- Інфармаванне сябраў АДАіА аб усіх мерапрыемствах Асацыяцыі, якія могуць быць карыснымі яе сябрам;
- Інфармаванне сябраў Асацыяцыі аб мерапрыемствах, якія рэалізуюцца сумесна з арганізацыямі партнёраў АДАіА (якія могуць быць карыснымі яе сябрам);
- Інфармаванне сябраў АДАіА аб зменах заканадаўства, якія аказваюць непасрэднае ўздзеянне на змяненні у дадатковай і нефармальнай адукацыі;
- Інфармацыя сябраў АДАіА аб магчымасцях удзельнічаць у міжнародных праграмах, якія ажыццяўляюць павышэнне кваліфікацыі рабочых правайдэраў дадатковай і нефармальнай адукацыі альбо абмен досведам;
- Інфармаванне сябраў АДАіА аб магчымасці ўдзелу ў конкурсах грантаў, скіраваных на падтрымку праектаў у сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі;
- Інфармацыя пра сябраў АДАіА і іх мерапрыемствы публікуецца на інфармацыйных носьбітах асацыяцыі (сайты, буклеты, гадавыя справаздачы і г.д.).
Паслугі, арганізаваныя ў рамках праектаў АДАіА:
- Большасць праектаў Асацыяцыі уключаюць адукацыйныя паслугі для правайдэраў дадатковага і нефармальнага навучання. Сябры Асацыяцыі маюць першачарговае права ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах;
- Большасць праектаў Асацыяцыі ўключаюць правядзенне мерапрыемстваў (працоўныя сустрэчы, круглыя столы, канферэнцыі, форумы і г.д.), накіраваных на павышэнне ўзроўню дадатковай і нефармальнай адукацыі. Сябры Асацыяцыі маюць першачарговае права ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах;
- Большасць праектаў Асацыяцыі ўключаюць ажыццяўленне кансультацыйнай падтрымкі (кансультацыі юрыста, кансультацыі бухгалтара, кансультацыі экспертаў па канкрэтных тэмах і г.д.) правайдэраў дадатковага і нефармальнага навучання. Сябры Асацыяцыі маюць першачарговае права ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах;
- Некаторыя праекты Асацыяцыі ўключаюць арганізацыю конкурсу міні-грантаў, якія накіраваны на развіцце дадатковай і нефармальнайадукацыі. Усе сябры Асацыяцыі маюць прыарытэт ўдзелу ў гэтых конкурсах (пры іншых роўных умовах);
- Некаторые праекты уключаюць выданне метадычных альбо іншых матэрыялаў. Сябры Асацыяцыі маюць прыярытэт у межах конкурсаў па пошуку экспертаў для падрыхтоўкі матэрыялаў (пры іншых роўных умовах).
Паслугі, накіраваныя на уключэнне сябраў АДАіА у дзейнасць Асацыяцыі у якасці экспертаў (на платнай аснове):
- Большасць праектаў АДАіА патрабуе удзелу розных экспертаў у рэалізацыі мерапрыестваў. Эксперты запрашаюцца праз конкурс (з выплаціць гонараў. Сябры Асацыяцыі, якія з`яўляюцца экспертамі па адпаведнай тэме, маюць першачарговае права ўдзельнічаць у праектах АДАіА з выплатай ганара;
- У межах некаторых праектаў АДАіА запрашаюцца супрацоўнікі для рэалізацыі мерапрыемстваў «на месцах». Сябры Асацыяцыі маюць прыарытэт ўдзелу ў гэтых конкурсах (пры іншых роўных умовах);
- Некаторые праекты АДАіА уключаюць распрацоўку і выданне метадычных, аналітычных і іншых матэрыялаў (з аўтарскімі ганарарамі). Сябры Асацыяцыі маюць прыарытэт ўдзелу ў гэтых конкурсах (пры іншых роўных умовах).
Паслугі, накіраваныя на уключэнне сябраў Асацыяцыі у якасці партнёраў пры напісаннні праектаў:
- АДАіА ініцыюе стварэнне кансорцыумаў для распрацоўкі праектных заявак у межах грантавых праграм. У дадзеным выпадку, сябры Асацыяцыі могуць уваходзіць ў кансорцыум у якасці партнёраў, і нават атрымліваць грошы на асабісты рахунак;
- АДАіА можа удзельнічаць у конкурсе грантаў у якаці заяўніка з ідэяй, якую распрацавала сяброўская арганізацыя. У дадзеным выпадку, арганізацыя-сябар, якая ініцыявала і распрацавала праектную заяўку, будзе асноўным тэхнічным і тэматычным арганізатарам у працэсе рэалізацыі праекта ад імя Ассацыяцыі (пры умове, што гэта дзейнасць не супрэчыць галоўным мэтам і задачма АДАіА).
Паслугі, накіраваныя на адстойванне інтарэсаў сябраў Асацыяцыі:
- Сябры Асацыяці могуць ініцыяваць альбо прапанаваць АДАіА выступіць ў якасці асноўнага партнёра ў працэсе адставання інтарэсаў сваіх сябраў на ўзроўні заканадаўства РБ, калі гэта не супярэчыць галоўным мэтам і задачай АДАіА;
- АДАіА можа выступаць у якасці ініцыятара кампаніі па адставання інтарэсаў сваіх сябраў на розных узроўнях, калі гэта не супярэчыць галоўным мэтам і задачай АДАіА.
Таксама магчымы варыянт прадстаўлення дадатковых паслуг, якія не ўваходзяць у стандартны пакет паслуг для сябраў арганізацыі. Умовы прадстаўлення дадатковых паслуг павінны абмяркоўвацца індывідуальна.