ІІ Форум Грамадзянскай Супольнасьці адбудзецца у Бэрліне ў працяг І Форуму, які ў мінулым лістападзе сабраў больш за 200 грамадзкіх арганізацыяў. Падчас Форуму будуць абмяркоўвацца праблемы й пляны па разьвіцьці праграмы Усходне-Эўрапейскага Партнэрства.
Час правядзеньня ІІ Форуму: 18-19 лістапада 2010 г.
Да ўдзелу запрашаецца НДА любога кшталту (прафсаюзы, прафэсійныя асацыяцыі, некамэрцыйныя фундацыі, нацыянальныя сеткі грамадзкіх арганізацыяў і г.д.).
Выдаткі на праезд і пражываньне будуць кампэнсаваныя прадстаўнікам усходне-эўрапейскіх краінаў-партнэраў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 ліпеня 2010 г.
Форму заяўкі глядзіце ў даданым файле “application_form_csf_2010_en“.
Запоўненую заяўку дасылайце на эл. адрас: RELEX-EAP-CIVIL-SOCIETY@ec.europa.eu
Больш падрабязная інфармацыя па-ангельску – па спасылцы: http://ec.europa.eu/external_relations/eastern/civil_society/second_csf_meeting_2010_en.htm