Група беларускіх экспэртаў прапануе няўрадавым арганізацыям ды ініцыятывам дапамогу па пытаньнях, зьвязаных з падвышэньнем якасьці інфармацыйнай працы арганізацыяў:
– па камунікацыйным плянаваньні,
– падрыхтоўцы й правядзеньні інфармацыйных кампаніяў,
– падвышэньні кваліфікацыі супрацоўнікаў, якія займаюцца інфармацыйнай працай (у тым ліку падрыхтоўка інфармацыйных ды іншых матэрыялаў, дызайну й вёрстцы друкаванай прадукцыі),
– працы сайтаў і прасоўваньні ў Інтэрнэце,
– працы з журналістамі й СМІ,
– падрыхтоўцы фотаматэрыялаў,
– вытворчасьці відэапрадукцыі,
– працы прэс-сакратароў, прэс-службаў.
У якасьці экспэртаў выступяць выдомыя беларускія журналісты, спэцыялісты ў галіне PR і Інтэрнэт.
Каб атрымаць кансультацыю экспэртаў па вышэй пазначаных пытаньнях, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле “Anketa“, і даслаць яе на эл.пошту: info.experty@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы заявак: 16 верасьня 2010 году.