Зараз вы тут: Навiны » ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗЬВЯРЭЙ! БІРЖА КАНСАЛТЫНГАВЫХ ПАСЛУГАЎ

6 верасьня Біржа кансалтынгавых паслугаў (www.orgconsulting.by) запрашае на Дзень адчыненых дзьвярэй у Менску.

Галоўнай падзеяй стане Кірмаш арганізацыйнага разьвіцьця, дзе кансультанты прадставяць свае прапановы, мэтодыкі і праграмы, а прадстаўнікі НДА атрымаюць магчымасьць выбраць неабходнае для сябе і дамовіцца аб супрацоўніцтве.

Цягам усяго дня для ўдзельнікаў будуць праходзіць майстар-клясы, групавыя і індывідуальныя кансультацыі, а таксама конкурсы з прызамі.

Уваход вольны.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць заяўку з пазнакай арганізацыі, імя, прозьвішча і пасады на электронны адрас:orgconsulting.by@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 жніўня 2012 году.

Кантакты: кіраўнік праекта, Вера Аляксеева +375 29 602 34 15, адміністратар праекта: Ірына Агейчык +375 29 550 58 47

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары