Менскім міжнародны адукацыйны цэнтар і Праграма падтрымкі Беларусі ў межах тэматычнай групы “Сацыяльная сфэра” праводзяць 31 траўня 2010 году другую экспэртныю сустрэчу са спэцыялістамі зь Нямеччыны з мэтай прэзэнтацыі намецкага вопыту па арганізацыі працы з сацыяльна ўразьлівымі катэгорыямі насельніцтва. Тэма сустрэчы – рэалізацыі мэханізму дзяржаўнага сацыяльнага заказу.
Месца правядзеньня: канфэрэнц-заля IBB па адрасе: г. Менск, пр. Газэты Праўда, 11.
Сустрэча будзе праходзіць у фармце “адчыненых дзьвярэй”, бо бок удзельнічаць могуць усе зацікаўленыя асобы. Неабходна падаць заяўку на эл. адрас: giris@ibb.by альбо праз тэл.: (017) 2003182. Праграма сустрэчы будзе дасланая ўдзельнікам, якія зарэгістраваліся.
Апошні тэрмін падачы заявак: 28 траўня.
Кантакты: Натальля Гірыс, каардынатар бюро Програмы Падтрымкі Беларусі, 220004 Менск, вул. Сухая, 25, тэл./факс (017) 200 31 82, e-mail: giris@ibb.by, www.ibb.by