Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Доўгатэрміновы вочна-дыстанцыйны адукацыйны курс для краязнаўцаў

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» паведамляе пра магчымасць узяць удзел у Вочна-дыстанцыйным адукацыйным курсе для краязнаўцаў, які будзе адбывацца з жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».

Адукацыйны курс праводзіцца ў межах Праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонду “Еўразія”. Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016)

Мэта навучальнага курса: павышэнне кампетэнцый краязнаўцаў у сферы метадалогіі даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны г. Гродна і Гродзенскай вобласці.

На працягу Курса ўдзельнікі:

  • Пазнаёмяцца з інавацыйнымі метадамі працы з мясцовай гісторыка-культурнай спадчынай (мікрагісторыя, рэгіяналістыка, вусная гісторыя і інш.), атрымаюць практычныя веды адносна найбольш эфектыўных спосабаў працы з комплексам крыніц і навуковай літаратуры па гісторыі і культуры населеных пунктаў і супольнасцяў Гродзенскай вобласці;
  • Набудуць і/ці ўдасканаляць індывідуальныя кампетэнцыі ў планаванні і правядзенні краязнаўчых даследаванняў і мерапрыемстваў па папулярызацыі мясцовай гісторыі і культуры;
  • Будуць атрымліваць кансультацыі з боку спецыялістаў у пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах тэматыкі курса і рэалізацыі ўласных ініцыятыў у сферы даследавання і папулярызацыі мясцовай гісторыі і культуры.

Вядучыя Курса: у якасці выкладчыкаў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Мэтавая група Курса: краязнаўцы, настаўнікі, музейныя супрацоўнікі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў з г. Гродна і Гродзенскай вобласці, якія зацікаўлены ў павышэнні кампетэнцый у сферы даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Фармат Курса: тры навучальных модуля на палатформе дыстанцыйнага навучання (аб’ем – 4-6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы/жыхарства, а таксама тры аднадзённыя вочныя сесіі ў Гродна.

Этапы курса:

Этап

Папярэдні тэрмін

Дзейнасць

Рэгістрацыя і вывучэнне  ўводнага модуля

Да 27 жніўня 2016 года Рэгістрацыя на платформе дыстанцыйнага навучання

Вывучэнне ўводнага дыстанцыйнага модуля

Вочная сесія №1

28 жніўня 2016 года (10.00-17.00) Прэзентацыя праграмы навучання

Знаёмства з дыстанцыйнай платформай

Выступы экспертаў

Дыстанцыйны модуль №1

29 жніўня – 24 верасня 2016 года Вывучэнне тэорыі

Выкананне практычных заданняў

Вочная сесія №2

25 верасня 2016 года (10.00-17.00) Выступы экспертаў

Кансультацыі адносна распрацоўваемых удзельнікамі і ўдзельніцамі праектаў

Дыстанцыйны модуль №2

26 верасня – 12 лістапада 2016 года Вывучэнне тэорыі

Выкананне практычных заданняў

Вечная сесія №3

13 лістапада 2016 года (10.00-17.00) Прэзентацыя распрацаваных праектаў

Падвядзенне вынікаў курса

Уручэнне дакументаў пра ўдзел у курсе

Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца на спецыяльна створанай вэб-пляцоўцы ў сетцы Інтэрнэт (на падставе тэхналогіі MOODLE). Аб’ем дыстанцыйнага навучання – 54 акадэмічныя гадзіны. Вывучэнне матэрыялаў і выкананне практычных заняткаў на вэб-пляцоўцы Курса будзе займаць ад 4 да 6 гадзін у тыдзень.

Па выніках Курса ўдзельнікам, якія выканаюць праграму навучання, будзе выдадзены дакумент аб удзеле ў курсе.

Арганізацыйны аспект.

Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе:

Удзел у вочных і дыстанцыйных занятках, навучальныя матэрыялы і кава-паўзы пад час вочных сесій бясплатныя для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц курса. Усе іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе, аплочваюцца ўдзельнікамі і ўдзельніцамі ці арганізацыямі, якія іх накіроўваюць на навучанне.

Працэдура рэгістрацыі на Курс.

У Курсе могуць узяць удзел асобы, зацікаўленыя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных кампетенцый у сферы даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Удзельнікі павінны мець папярэдні досвед працы з пазначанай тэмай. Удзельнікам курса важна запланаваць час для работы на курсе не меней за 4 гадзіны ў тыдзень, а таксама мець доступ да кампутара і сеткі Інтэрнэт. Апошні тэрмін рэгістрацыі на курс – 22 жніўня 2016 года.

Усе удзельнікі могуць самастойна зарэгістравацца на Курс па наступнаму алгарытму:

1. Зарэгістравацца на Платформе дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ». Прамая спасылка: http://edu.vitngo.by/login/signup.php?

Увага! Звярніце ўвагу на патрабаванне да пароля: мінімум 8 сімвалаў, з якіх павінны ўжывацца вялікая літара, маленькая літара, лічба і спецыяльны знак. Прыклад: 9_Learning

2. Зайсці ў скрыню электроннай пошты, якая ўказана пры рэгістрацыі. У аўтаматычным лісце, дасланым пасля рэгістрацыі, націснуць актыўную спасылку і падцвердзіць адрас пошты. Па спасылцы вы патрапіце на Платформу дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».

Увага! Праверайце таксама папку «спам». Ліст можа трапіць менавіта туды.

3. Зайсці на Платформу дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ» і абраць патрэбны курс са спіса. Пасля рэгістрацыі на курс вы атрымаеце на электронную пошту аўтаматычнае паведамленне аб залічэнні на курс. Далей вы будзеце атрымліваць інфармацыйныя паведамленні на працягу ўсяго навучання і выконваць тэарэтычныя і практычныя заданні на Платформе ў любы зручны для вас час. Прамая спасылка на Платформу: http://edu.vitngo.by/login/index.php

Дадатковая інфармацыя.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у курсе, звяртайцеся да каардынатара курса Андрэя Вашкевіча па электроннай пошце: horadzien@gmail.com


Праводзіцца ў межах праекта “Паляпшэнне якасці праграм нефармальнай і дадатковай адукацыі Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонду “Еўразія” за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


− 6 = 3

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары