Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » Доўгатэрміновы курс для адукатараў Гродзенскай вобласці

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае прыняць узяць удзел у Доўгатэрміновым вочна-дыстанцыйным навучальным курсе  для выкладчыкаў, трэнераў і менеджэраў сферы дадатковай адукацыі дарослых Гродзенскай вобласці, які будзе  адбывацца з жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».

Адукацыйны курс праводзіцца ў межах праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонда “Еўразія” (ЗША). Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016).

Мэта навучальнага курса: павышэнне прафесійных кампетэнцый адукатараў, якія працуюць у сферы дадатковай адукацыі дарослых для пашырэння і павышэння якасці адукацыйных праектаў і праграм для розных груп насельніцтва Гродзенскай вобласці.

На працягу курса ўдзельнікі:

  • Пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых і стандартамі нефармальнай адукацыі;
  • Удасканаляць прафесійныя кампетенцыі ў галіне арганізацыі, распрацоўкі, правядзення і ацэнкі адукацыйных праграм для розных мэтавых груп;
  • Распрацуюць уласную адукацыйную праграму, якую змогуць правесці на мясцовым узроўні пасля заканчэння навучальнага курса.

Вядучыя курса: у якасці выкладчыкаў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне адукацыі дарослых.

Мэтавая група курса: настаўнікі, выкладчыкі, метадысты, трэнеры, супрацоўнікі быбліятэк, цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, менеджэры, якія праводзяць ці плануюць праводзіць праграмы дадатковай адукацыі для розных груп насельніцтва Гродзенскай вобласці.

Фармат Курса: Тры навучальных модуля на палатформе дыстанцыйнага навучання (аб’ем – 4-6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы/жыхарства, а таксама тры аднадзённыя вочныя сесіі ў Гродна.

Этапы курса:

Этап

Тэрмін

Дзейнасць

Рэгістрацыя і вывучэнне  ўводнага модуля

Да 20 жніўня 2016 года Рэгістрацыя на платформе дыстанцыйнага навучання

Вывучэнне ўводнага дыстанцыйнага модуля

Вочная сесія №1

21 жніўня 2016 года (10.00-17.00) Прэзентацыя праграмы навучання

Знаёмства з дыстанцыйнай платформай

Выступы экспертаў

Дыстанцыйны модуль №1

22 жніўня – 17 верасня 2016 года Вывучэнне тэорыі

Выкананне практычных заданняў

Вочная сесія №2

18 верасня 2016 года (10.00-17.00) Выступы экспертаў

Кансультацыі адносна распрацоўваемых удзельнікамі і ўдзельніцамі навучальных праграм

Дыстанцыйны модуль №2

19 верасня – 12 лістапада 2016 года Вывучэнне тэорыі

Выкананне практычных заданняў

Вечная сесія №3

13 лістапада 2016 года (10.00-17.00) Прэзентацыя распрацаваных адукацыйных праграм

Падвядзенне вынікаў курса

Уручэнне дакументаў пра ўдзел у курсе

Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца на спецыяльна створанай вэб-пляцоўцы ў сетцы Інтэрнэт (на падставе тэхналогіі MOODLE). Аб’ем дыстанцыйнага навучання – 48 акадэмічных гадзін. Вывучэнне матэрыялаў і выкананне практычных заданняў на вэб-пляцоўцы Курса будзе займаць ад 4 да 6 гадзін у тыдзень.

Тэматыка модуляў дыстанцыйнага навучання:

  • Сучасныя падыходы да адукацыі дарослых. Кампетэнцыі адукатара (8 гадзін);
  • Арганізацыйныя аспекты праграм адукацыі дарослых (4 гадзіны);
  • Тэхналогія распрацоўкі навучальнай праграмы (12 гадзін);
  • Метады навучання ў адукацыі дарослых (16 гадзін);
  • Ацэнка вынікаў адукацыйных праграм (8 гадзін).

Па выніках Курса ўдзельнікам, якія выканаюць праграму навучання, будзе выдадзены дакумент аб удзеле ў курсе.

Арганізацыйны аспект.

Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе.

Удзел у вочных і дыстанцыйных занятках, навучальныя матэрыялы і кава-паўзы пад час вочных сесій бясплатныя для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц курса. Усе іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе, аплочваюцца ўдзельнікамі і ўдзельніцамі ці арганізацыямі, якія іх накіроўваюць на навучанне.

Працэдура рэгістрацыі на Курс.

У Курсе могуць узяць удзел асобы, зацікаўленыя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных кампетенцый у сферы адукацыі дарослых. Удзельнікі павінны мець папярэдні досвед працы з пазначанай тэмай і/ці бачанне далейшай работы ў сферы адукацыі дарослых. Удзельнікам курса важна запланаваць час для работы на курсе не меней за 4 гадзін у тыдзень, а таксама мець доступ да кампутара і сеткі Інтэрнэт. Апошні тэрмін рэгістрацыі на курс – 10 жніўня 2016 года.

Усе удзельнікі могуць самастойна зарэгістравацца на Курс па наступнаму алгарытму:

  1. Зарэгістравацца на Платформе дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ». Прамая спасылка: http://edu.vitngo.by/login/signup.php?
    Увага! Звярніце ўвагу на патрабаванне да пароля: мінімум 8 сімвалаў, з якіх павінны ўжывацца вялікая літара, маленькая літара, лічба і спецыяльны знак. Прыклад: 9_Learning
  2. Зайсці ў скрыню электроннай пошты, якая ўказана пры рэгістрацыі. У аўтаматычным лісце, дасланым пасля рэгістрацыі, націснусь актыўную спасылку і падцвердзіць адрас пошты. Па спасылцы вы патрапіце на Платформу дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».
    Увага! Праверайце таксама папку «спам». Ліст можа трапіць менавіта туды.
  3. Зайсці на Платформу дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ» і абраць патрэбны курс са спіса. Пасля рэгістрацыі на курс вы атрымаеце на электронную пошту аўтаматычнае паведамленне аб залічэнні на курс. Далей вы будзеце атрымліваць інфармацыйныя паведамленні на працягу ўсяго навучання і выконваць тэарэтычныя і практычныя заданні на Платформе ў любы зручны для вас час. Прамая спасылка на Платформу: http://edu.vitngo.by/login/index.php

Дадатковая інфармацыя.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у курсе, звяртайцеся да каардынатара курса Віталя Нікановіча па электроннай пошце: vnikanovich@gmail.com ці праз скайп: v_n_n_v

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


4 × 7 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары