Зараз вы тут: Навiны » ДАВЕДНІК ПА СУПРАЦЫ НЯЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ І БІЗНЭСУ

Даведнік для беларускіх няўрадавых арганізацыяў “Як супрацоўнічаць з кампаніямі” быў выдадзены славацкім фондам Pontis.

Мэта выданьня – дапамагчы няўрадавым арганізацыям у развіцьці іх адносінаў зь мясцовым бізнэсам на прыкладзе славацкага досьведу. Цікавым будзе выданьне й для прадстаўнікоў беларускага бізнэсу, якія пачынаюць актыўна зьвяртацца да філянтрапічнай дзейнасьці й прынцыпаў карпаратыўнай адказнасьці.

Кніга была прадстаўленая падчас круглага стала “Найлепшыя практыкі ў карпаратыўнай філянтропіі: абмен славацкім і беларускім вопытам”, які адбыўся 26 студзеня ў Менску.

Спампаваць кнігу можна па спасылках:

– фармат DOC – http://budzma.org/wp-content/uploads/2012/01/byBelarusian-Handbook1.doc

– фармат PDF – http://budzma.org/wp-content/uploads/2012/01/Brozura_A5_BR_web.pdf

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары