«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел», – такую назву мае новы метадычны дапаможнік, аўтарамі якога з’яўляюцца гарадзенцы Ігар Кузьмініч і Вітаўт Руднік.
Кніга выдадзена ў межах сумеснага праекта Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека і Еўрапейскай камісіі.
Выданне складаецца з апісання заняткаў, прысвечаных навучанню актыўным спосабам адстойвання і прасоўвання правоў чалавека.
Дапаможнік будзе карысны адукатарам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, якія ладзяць навучанне ў галіне правоў чалавека і ўдзелу грамадзян у жыцці грамадства.
Паводле http://3sektar.by/