Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » ДАКУМЕНТАЛЬНАЕ ВІДЭА ДЛЯ ГРАМАДЗЯНСКІХ ІНІЦЫЯТЫВАЎ


Набор на трэнінг
ДАКУМЕНТАЛЬНАЕ ВІДЭА ДЛЯ ГРАМАДЗЯНСКІХ ІНІЦЫЯТЫВАЎ
«Мінская міжнародная медыяшкола» (mediaschool.by) сумесна з чэшскай асацыяцыяй незалежных трэнераў «PIMTA» запрашае на навучальны трэнінг (курсы) па стварэнні дакументальнага відэа для грамадзянскіх ініцыятываў Беларусі.
Гэты трэнінг уяўляе з сябе частку навучальнай праграмы і прадугледжвае магчымасць далейшых заняткаў, кансультацый і рэсурснай падтрымкі для стварэння дакументальных відэасюжэтаў і фільмаў, якія будуць рэкамендаваныя для паказу на чэшскай тэлевізіі.
ДАТА: 21–24 кастрычніка 2013 года.
МЕСЦА: Трэнінг будзе праходзіць у Мінску.
ТЭРМІН ПАДАЧЫ: 14.10.2013 (да 17:00)
АДРАС: mediaschool.by@gmail.com
ХТО МОЖА ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ?
На трэнінг запрашаюцца прадстаўнікі грамадзянскіх аб’яднанняў і ініцыятываў Беларусі (сацыяльныя, культурніцкія, экалагічныя, медыйныя і г.д.), а таксама прадстаўнікі альтэрнатыўных медыярэсурсаў, якія не адносяцца да традыцыйных СМІ.
Перавага аддаецца ўдзельнікам, якія працуюць у сферы медыя (падтрымка сайта, вядзенне блога або старонкі ў сацыяльнай сетцы, выданне інфармацыйных матэрыялаў, фотаздымкі, відэаздымкі, сувязі з грамадскасцю і г.д.) і плануюць надалей развіваць гэты напрамак у сваіх арганізацыях.
Вітаюцца таксама заяўкі ад двух чалавек ад арганізацыі для сумеснай працы ў камандзе.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ
Адна з важных умоваў удзелу ў трэнінгу – прысутнасць на працягу ўсіх дзён навучання.
МЭТЫ
Уступны трэнінг прысвечаны стварэнню «візуальнага інтэрв’ю», якое дазваляе прадставіць удзельнікаў арганізацыі і асноўныя напрамкі яе дзейнасці. Акрамя таго, «візуальнае інтэрв’ю» можна выкарыстоўваць для стварэння візуальнай гісторыі той ці іншай асобы (героя), каб зрабіць матэрыял больш цікавым.
ЯКІЯ НАВЫКІ АТРЫМАЮЦЬ УДЗЕЛЬНІКІ?
Падчас трэнінгу ўдзельнікі атрымаюць наступныя веды і навыкі:
1. Прафесійныя прыёмы працы з камерай (наладкі камеры, факусаванне, баланс, экспазіцыя, глыбіня рэзкасці).
2. Кампазіцыя кадра.
3. Святло. Вулічныя здымкі і здымкі ў памяшканні.
4. Інтэрв’ю і роднасныя жанры. Тэхналогія стварэння інтэрв’ю.
5. Спецыфіка ўзаемадзеяння аператара і інтэрв’юера.
6. Паняцце драматургіі. Напісанне сцэнару.
7. Этап post production відэа (тэхніка мантажу).
8. Асноўныя правілы мантажу. Паняцце секвенцыі.
9. Базавыя навыкі відэамантажу ў праграме Adobe Premiere CS6.
10. Праца з аўдыё: лайф, інтэршум, музыка, закадравы голас і іх узаемаадносіны ў відэаінтэрв’ю.
З прыкладамі папярэдніх прац удзельнікаў трэнінгаў можна пазнаёміцца па спасылцы:http://www.youtube.com/user/MEDIASCHOOLBY
Калі ласка, дасылайце запоўненыя заяўкі на адрас – mediaschool.by@gmail.com
Апісанне праграмы.docx
Спампаваць заяўку можна тут

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


+ 4 = 5

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары