Зараз вы тут: 2006, Адукатар » Часопіс «Адукатар» №9 (2006)

Слова рэдактара

Гэты нумар часопіса амаль цалкам складаецца з матэрыялаў, прысвечаных працы Фестывалю нефармальнай адукацыі.

Такім чынам мы выконваем планы, абвешчаныя ў папярэднім нумары. І po6iм гэта с задавальненнем, бо лічым, што дадзеная падзея заслугоўвае шматразовых узгадванняў.
Фестываль сапраўды стаўся вельмі значнай і яркай падзеяй, якая складалася з шэрагу разнастайных дзеянняў і мерапрыемстваў. Гэта той выпадак, калі можна сцвярджаць, што ва ўcix — і ў арганізатараў, і ва ўдзельнікаў — адсутнічае агульная карціна таго, што адбылося. Наяўнасць паралельных пляцовак і неабходнасць іх выбару стваралi ўмовы для арганізацыі кожным сваёй індывідуальнай траекторыі ўдзелу ў Фестывалі. Гэта адбілася і на матэрыялах, якія з’яуляюцца асобнымі кавалкамі агульнай мазаікі з цікавым, але складаным сюжэтам.

Непасрэдна з матэрыялаў форума мы друкуем вынік конкурсаў на лепшыя выданні, стэнды і майстар-класы і рэзалюцыю, якая была падрыхтавана пад час працы Фестывалю.

Цікавым, напэўна, будзе пункт гледжання на вынікі Фестывалю з боку арганізатараў, які прадстаўлены ў “Размове пра важнае” з Уладам Вялічкам і Астрыд Зам.

У артыкуле “Тут бьлі нефармалы” Алёна Лугаўцова апісвае тое, што ёй давялося ўбачыць, адчуць і зразумець пад час трох дзён працы Фестывалю. У рубрыцы “Майстар-клас” можна пазнаёміцца са зместам адной з пляцовак.

Сярод неадназначных падзей Фестывалю можна назваць круглы стол “Крытэрыі якасці у грамадзянскай адукацыі”, працы якога прысвечаны два матэрыялы гэтага нумара. Па-першае, нататкі мадэратара. Па-другое, тэкст групы аўтараў “Падыходы да стандартаў і стандартызацыі у нефармальнай адукацыі”, асноўныя палажэнні якога і былі прэзентаваны пад час круглага стала. Публікацыяй гэтых двух матэрыялаў часопіс “Адукатар” распачынае на сваіх старонках дыскусію пра стандарты якасці ў сферы нефармальнай адукацыі. Ужо ў наступным нумары плануецца змясціць яшчэ некалькі артыкулаў на гэту тэму. Спадзяемся, што гэта дыскусія будзе насіць канструктыўны характар і мець практычныя вынікі.

Публікацыя Канцэпцыі развіцця адукацыі дарослых у кранах-удзельніцах СНД з’яўляецца своеасаблівым вынікам працы круглага стала “Праблемы і перспектывы развіцця заканадаўчага забеспячэння адукацыі дарослых”, пад час якога вельмі шмат гаварылася пра тое, што адукацыя дарослых у нашай краіне павінна стаць вельмі значнай часткай адукацыйнай сферы. Пачатак абмеркавання ролі, зместу і форм нефармальнай адукацыі дарослых у рамках рэалізацыі стратэгіі неперарыўнай адукацыі ў нашай краіне павінен суправаджацца аналізам шляхоў развіцця адукацыі дарослых у межах еурапейскай прасторы. Гэтаму прысвечаны артыкул Герберта Хінзена “Залаты трохкутнік адукацыі дарослых”.

Супярэчлівыя вынікі даследавання попыту на навучанне ў галіне нефармальнай адукацыі таксама былі прадстаўлены на адным з круглых сталоў Фестывалю. З імі можна пазнаёміцца у артыкуле Наталлі Рабавай.
Шэраг артыкулаў нумара не маюць непасрэднага дачэнення да Фестывалю, але, напэўна, яны будуць цікавыя практыкам нефармальнай адукацыі.

Спадзяемся, што яшчэ адна, дадатковая сустрэча з матэрыяламі Фэстывалю дапаможа ўдзельнікам зноў узгадаць пра яго вынікі, а тым чытачам, якім не давялося прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве, стварыць сваё ўражанне аб гэтай значнай і карыснай, на наш погляд, падзеі.

Змест

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі

Summary in English

Размовы пра важнае

«Фестываль нефармальнай адукацыі проста абавязаны стаць традыцыйнай падзеяй»
Інтэрв’ю з Уладам Вялічкам і Астрыд Зам

Вынікі

Рэзалюцыя Фестывалю нефармальнай адукацыі
Bынікі конкурсаў

Дзённік адукатара

Здесь были неформалы: по следам участника Фестиваля неформального образования
Алена Луговцова

Тэматычная пляцоўка

Подходы к стандартам и стандартизации в неформальном образовании
Владимир Мацкевич, Светлана Мацкевич, Татьяна Водолажская

Погляд

Круглый стол «Критерии качества и стандарты в гражданском образовании». Заметки модератора
Татьяна Пошевалова

Крыніцы

Концепция развития образования взрослых в государствах — участниках Содружества Независимых Государств

Майстар-Клас

Использование приемов арт-терапии в практике неформального образования
Ирина Орлова

Даследаванні

Исследование осведомленности и предпочтений потребителей услуг неформального образования
Наталья Рябова

Замежны досвед

Строительство партнерства
Олег Чикуров
Золотые треугольники образования взрослых
Герберт Хинзен

Постаці

Уроки Олега Семеновича Газмана
Александр Полонников

Трэнерская скрынка

интерактивная игра “Хрустальные люди”
метод “Никто не может унизить меня без моего согласия”
метод “Мультиэтническое общество”
интерактивная игра “Дороги”
вкладыш.

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары