Слова рэдактара
Гэты нумар часопіса своеасаблівы. Ён выходзіць напярэдадні Фестывалю нефармальнай адукацыі і цалкам яму прысвечаны. Безумоўна, “Адукатар”, які ад самага пачатку свайго існавання пазіцыянуецца як часопіс нефармальнай адукацыі, не мог застацца ў баку ад такой значнай падзеі ў дадзенай сферы. На працягу трох дзён больш за 150 тэарэтыкаў і практыкаў з Беларусі, Даніі, Германіі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Расіі, Украіны і Швецыі падзеляцца досведам працы і абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні развіцця нефармальнай адукацыі.
У часопісе змешчаны матэрыялы, змест якіх будзе ў той ці іншай ступені прадстаўлены падчас працы фестывалю. Па-першае, гэта артыкулы, што тычацца тэматычных палёў круглых сталоў (“Адукацыя для ўстойлівага развіцця”, “Праблемы і перспектывы развіцця заканадаўчага забеспячэння адукацыі дарослых”). Шэраг з іх змяшчаюцца ў рубрыцы “Погляд”, бо ўтрымліваюць аўтарскія падыходы да разглядваемых праблем. І падаецца, павінны вызваць жывыя дыскусіі.
Па-другое, у “фестывальны” нумар увайшлі матэрыялы, у якіх аўтары знаёмяць са сваім досведам працы ў пэўным накірунку нефармальнай адукацыі, што, у сваю чаргу, стане асновай прэзентацый і майстар-класаў. Трэба зазначыць, што не ўсе тыя, хто будзе ладзіць на Фестывалі прэзентацыі і майстар-класы, скарысталі магчымасць прадставіць свой досведу выглядзе артыкула ў часопісе “Адукатар”. Таму, на жаль, на старонках гэтага нумара вы пазнаёміцеся толькі з некаторымі сферамі нефармальнай адукацыі і практыкай асобных арганізацый.
Па-трэцяе, у гэтым нумары мы вырашылі надрукаваць “Мемарандум неперарыўнай адукацыі Еўрапейскага Саюза”. Нягледзячы на тое, што гэтаму дакументу больш за пяць гадоў, ён па-ранейшаму не страчвае сваёй актуальнасці. У ім раскрыты сучасныя прынцыпы і падыходы да адукацыі дарослых (“адукацыі праз усё жыццё”) у Еўропе. Нам падаецца вельмі важным іх прыцягваць да абмеркавання ключавых пытанняў, звязаных з развіццём нефармальнай адукацыі ў Беларусі.
Ужо пры падрыхтоўцы гэтага нумара стала зразумела, што шэраг вельмі важных тэм Фестывалю нефармальнай адукацыі засталося па-за ўвагай. Таму вырашана, што наступны нумар часопіса стане пэўным працягам, а матэрыялы, якія ўвойдуць у яго склад, будуць утрымліваць асноўныя вынікі працы Фестывалю.
Мы вельмі спадзяемся, што Фестывль нефармальнай адукацыі апраўдае сваю назву. І атрымаюцца як сапраўднае свята нефармальнай адукацыі, так і сапраўды змястоўныя і практыка-арыентаваныя дыскусіі.
Ад імя рэдакцыі часопіса “Адукатар” і аргкамітэта Фестывалю нефармальнай адукацыі хочацца пажадаць усім удзельнікам гэтай падзеі плённай працы ў атмaсферы адкрытасці і канструктыўнасці!
Галоўны рэдактар часопіса
Дзмітрый Карпіевіч
Змест
Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі
Размова пра важнае
“Сегодня иностранный язык перестает быть просто средством делового или научного общения, а становится скорее общей коммуникативной средой”
Интервью с директором Центра международных исследований — Тобиасом Кнуббеном
Погляд
Образование для устойчивого развития: необходим «всеобуч»!
Александр Сыкало
Образование для устойчивого развития: слепцы и слон
Мэрилин Мельманн
Тэматычная пляцоўка
Обзор программы Европейской Комиссии «Молодежь в действии» 2007-2013 гг.
Марина Гаевская
Развитие образования взрослых в Беларуси:к вопросу о нормативно-правовом регулировании
Галина Веремейчик, Дмитрий Карпиевич
Крыніцы
Меморандум непрерывного образования Европейского Союза
Досвед
Основы предпринимательской деятельности: факультативный курс для старшеклассников
Марина Найдович
Формирование экономической культуры в рамках образовательной среды
Наталья Шаппо
Время собирать камни, или Некоторые заметки о конкретном опыте белорусско-немецкого сотрудничества в сфере гражданского образования
Влад Величко
Из личного опыта тренера белорусско-немецкого проекта «Содействие гражданским инициативам и демократическое образование»
Надя Плоте
Некоторые аспекты деятельности педагога-психолога по обучению коллег основам выявления насилия в учреждениях образования
Наталья Иванюк
Краязнаўства: ад нефармальнай адукацыі да сучаснай школы
Алесь Лозка
Кніжная палічка
Рецензия на книгу “Клуб устойчивого развития: в помощь лидеру” (под общей редакцией Г.В. Веремейчик)
Елена Карпиевич