Зараз вы тут: Адукатар » Часопіс «Адукатар» №7 (2006)

Слова рэдактара

Тэма гэтага нумара часопіса вызначана як “Дэмакратыя і адукацыя”. Так яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя назваў сваю фундаментальную працу вядомы амерыканскі філосаф і педагог Дж. Дз’юі. У ёй былі сфармуляваны актуальнасць, прынцыпы і падыходы дэмакратычнай адукацыі і адукацыі для дэмакратыі. Ужо ў самой назве працы бачыцца асноўная ідэя аўтара. Дж. Дз’юі зыходзіў з парытэтнасці і ўзаемазалежнасці двух катэгорый — “дэмакратыі” і “адукацыі”. Ён сцвярджаў, што адукацыя павінна быць дэмакратычнай па змесце і форме. А ў сваю чаргу, толькі навучанне, пабудаванае на гэтых прынцыпах, можа спрыяць развіццю дэмакратыі. Час паказаў слушнасць гэтых высноў з пункта гледжання стратэгіі развіцця грамадства і адукацыі. Але заўжды вельмі складаным з’яўляецца знаходжанне адказаў на пытанні тактычнага характару: што і як рабіць цяпер? Менавіта разгляду гэтых пытанняў у дачыненні да дэмакратыі і нефармальнай адукацыі ў Беларусі прысвечаны асноўныя матэрыялы гэтага нумара. Іх аўтары прапаноўваюць свае разважанні, меркаванні, думкі на гэты конт. Вельмі прыемна, што на старонках часопіса гэтым разам сапраўды атрымліваецца дыскусія. У нумары прадстаўлены дастаткова шырокі, часам процілеглы, пры гэтым аргументаваны спектр бачання па вызначанай праблеме. Асноўная спрэчка адбываецца вакол адказаў на пытанні: На якія вынікі павінна арыентавацца нефармальная адукацыя з пункта гледжання развіцця дэмакратыі? Наколькі эфектыўнай была дзейнасць грамадскіх адукацыйных арганізацый? Што сёння перш за ўсё трэба ўлічваць, ладзячы навучальныя праграмы? Хто з’яўляецца замоўцам (суб’ектам) дэмакратычнай адукацыі ў Беларусі?

Сітуацыя поліварыянтнасці ў адказах на гэтыя пытанні вымушае чытачоў таксама рабіць свой выбар і самавызначацца.

З свайго боку ў якасці невялікага ўнёску ў дыскусію прапаную шэраг уласных меркаванняў наконт найбольш актуальных сёння, на мой погляд, прынцыпаў, якія трэба ўлічваць пры арганізацыі дэмакратычнага навучання ў нефармальнай адукацыі.

  • Удзельнікі навучальных праграм сферы нефармальнай адукацыі мусяць “адчуць” дэмакратыю ў дзеянні.
    У снежні мінулага года давялося разам з калегамі праводзіць семінар для актывістаў беларускіх адукацыйных грамадскіх арганізацый на тэму: “Як навучаць дэмакратыі ў сучасных беларускіх умовах?”. Трэнерская каманда пры падрыхтоўцы навучання зыходзіла з таго, што ўдзельнікі ў цэлым разумеюць і прымаюць дэмакратычныя прынцыпы, механізмы і працэдуры. Таму пад час працы на семінары планавалася разгледзець узаемасувязь нефармальнай адукацыі і развіцця дэмакратыі, факусуючыся на мэтах, сродках, формах і прынцыпах пабудовы адукацыйнай дзейнасці, накіраванай на развіццё грамадзянскіх кампетэнтнасцей у прадстаўнікоў розных мэтавых груп. Іншымі словамі, удзельнікам семінара прапаноўвалася ў розных варыяцыях спрабаваць адказваць на два галоўныя пытанні: Што азначае “навучаць дэмакратыі”? Як можна навучаць дэмакратыі ў сучасных беларускіх умовах?
    Але на практыцы атрымлівалася вельмі частая прабуксоўка вакол абмеркавання фактычна двух пытанняў (у розных варыяцыях): А што такое дэмакратыя? І навошта яна патрэбна? Падаецца, сітуацыя, што ўзнікла на семінары, з’яўляецца сымптаматычнай для грамадства нашай краіны ў цэлым. Дэмакратычныя каштоўнасці, прынцыпы і працэдуры ў Беларусі вельмі забоўтаныя і дыскрэдытаваныя. Людзі па-ранейшаму (а цяпер нават у большай ступені) маюць скептыцызм да дэмакратыі ў розных яе праявах.
    У такіх умовах узрастае важнасць “жывой практыкі”. Навучальныя праграмы нефармальнай адукацыі мусяць быць скіраваны на тое, каб удзельнікі “ўбачылі і адчулі”, як працуе дэмакратыя, і самі маглі адказаць на пытанне “Навошта патрэбна (ці не патрэбна) дэмакратыя?”.
  • Ад спосабаў арганізацыі навучання ў адукацыі для дэмакратыі залежыць шмат: дэмакратычнае навучанне павінна будавацца на стратэгіі актыўнага навучання.
    Гэты тэзіс з’яўляецца своеасаблівым працягам папярэдняга. У прынцыпе, у нефармальнай адукацыі ён гучыць ужо досыць банальна. Але, падаецца, ад гэтага яго актуальнасць не губляецца. Па-першае, для ўстойлівасці вынікаў навучання вельмі важна, каб чалавек да іх прыйшоў самастойна. Па-другое, адукацыя павінна спрыяць развіццю дэмакратыі ў розных праявах (развіццё дэмакратычных каштоўнасцей, працэдур, прынцыпаў, паводзінаў і г.д.), тым самым садзейнічаць “запуску дэмакратычных працэсаў”. І першае, і другое магчыма толькі тады, калі навучанне будуецца на стратэгіі актыўнага навучання.
  • Навучанне дэмакратыі з большага мусіць мець прыкладны, прагматычны характар для ўдзельнікаў навучальных праграм з выхадам на вырашэнне праблем грамадства.
    Такую выснову робяць і некаторыя аўтары матэрыялаў гэтага нумара. У дэмакратычнага навучання сёння павінен быць змест прыкладнога, прагматычнага характару. Маецца на ўвазе тое, што пасля навучання ўдзельнікі на практыцы выкарыстоўваюць атрыманыя веды, уменні і падыходы для вырашэння праблему розных сферах. Адукацыйная дзейнасць, якая мае абстрактны характар, не мае сэнсу. Удзельнікі павінны разумець, што і як яны могуць выкарыстоўваць на працы, у сям’і, у штодзённым жыцці.

На сённяшні дзень у Беларусі ў сферы нефармальнай адукацыі, з гэтага пункта гледжання, найбольш актуальнымі з’яўляюцца наступныя напрамкі:

  • адукацыйныя праграмы для моладзі (перш за ўсё выкарыстанне праектнага падыходу, скіраванага на вырашэнне пэўнай рэальнай праблемы ў розных сферах жыцця, актуальных для моладзі);
  • навучанне для розных прафесійных груп (настаўнікі, выкладчыкі;
  • юрысты; спецыялісты камунікацыйнай сферы, менеджэры і г.д.);
  • навучальныя праграмы, скіраваныя на вырашэнне мясцовых канкрэтных праблем.

Безумоўна, не трэба перабольшваць магчымасці адукацыі. Тым больш, нефармальнай. Адукацыя не адзіны і, як вядома, не самы хуткі інструмент зменаў у грамадскім жыцці. Вельмі важна, каб поруч на гэта працавалі розныя сацыяльныя інстытуты. Але ролю адукацыі ў станаўленні і развіцці дэмакратыі нельга і прымяншаць. Пры гэтым яна сама павінна быць дэмакратычнай па змесце, форме і практычнай па выніках.

Галоўны рэдактар часопіса
Дзмітрый Карпіевіч

Змест

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі
Summary in English

Размова пра важнае

“Тое, чаму мы навучаем, мусіць мець прыкладны характар…”.

Погляд

О задачах гражданского образования в Беларуси
Валерий Жураковский
История и актуалии гражданского образования в Беларуси. Прагматика, парадигматика, синтагматика
Светлана Мацкевич

Падзея

На сучасных ростанях беларускай грамадзянскай адукацыі
Улад Вялічка

Замежны досвед

Вызовы и перспективы. Внешкольное образование взрослых в ходе расширения Европейского союза
Себастьян Вельтер

Кірункі

Для чего нужны учебные кружки? или Как корабль ты назовёшь, так он и поплывёт…
Алёна Величко

Трэнерская скрынка

Метод “By my bootstraps”
Метод “Дом моей мечты”
Метод “Лоскуты культур”
Метод “Картофельный друг”
вкладыш

Рэфлексія

Сотрудничество и ненасилие в учебно-воспитательном процессе: основные подходы и принципы
Дмитрий Карпиевич, Ольга Савчик

Дзённік адукатара

Образование против насилия: берлинский дневник
Алёна Луговцова, Сергей Лабода
Лето – это маленькая жизнь (окончание)
Руслан Джамалов

Анонс

Фестиваль неформального образования

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


× 7 = 56

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары