Зараз вы тут: Адукатар » Часопіс «Адукатар» №6 (2005)

Слова рэдактара

На працягу гісторыі грамадствы, у большасці сваей, складаліся з прадстаўнікоў розных этнічных групаў, канфесій, сацыяльнага становішча. Пры гэтым, амаль заўсёды існавала нейкая дамінуючая культура, якая пераважала, падаўляла іншыя. Агульнае ж развіццё такіх грамадстваў можна ахарактэрызаваць як асіміляцыю прадстаўнікоў розных культурных групаўу пануючыя культуры. Такія супольнасці не былі здольныя адкрыта заявіць, а тым больш дазволіць меншасцям карыстацца роўнымі правамі.

І толькі ў XX стагоддзі сталі магчымымі масавыя прыклады рэалізацыі аднаго з асноўных правоў чала века — усе народжаны роўнымі і маюць роўныя правы незалежна ад іх нацыянальнай, рэлігійнай ці сацыяльнай прыналежнасці. Зараз размова ідзе менавіта пра такія грамадствы, дзе прадстаўнікі розных культурных групаў насельніцтва (па нацыянальным паходжанні, палавых прыкметах, па рэлігійнай, канфесійнай, сацыяльнай прыналежнасці і г.д.) прызнаюць лад жыцця і каштоўнасці адно аднаго, праяўляюць актыўную цярпімасць, падтрымліваюць адкрытыя адносіны ўзаемадзеяння

Натуральна, што працэс сапраўднага прызнання правоў меншасцяў праходзіў і праходзіць вельмі складана, марудна, а часам і жорстка. І на сённяшні дзень, на жаль, можна канстатаваць, што недахоп падрыхтоўкі да жыцця ў свеце з мноствам культур прыводзіць да ўзнікнення шэрагу негатыўных з’яў. Гэта і дыскрымінацыя, і непрыняцце рознай інакавасці, і немагчымасць адаптавацца ў іншай культуры, і г.д. Адным са сродкаў, які дапамагае пераадольваць наступствы культурнага адрознення, выступае міжкультурная адукацыя.

За апошнія гады актуальнасць міжкультурнай адукацыі ў нашай краіне відавочна ўзрасла. Зразумела, што існуюць альтэрнатыўныя падыходы, пункты гледжання пры разглядзе ключавых аспектаў яе развіцця. Шэраг з іх прадстаўлены ў гэтым нумары. У сваю чаргу, прапаную шэраг развагаў пра некаторыя, як мне падаецца, важныя на сённяшні дзень накірункі, балявыя кропкі міжкультурнай адукацыі ў Беларусі.

Па-першае, адным з важных накірункаў міжкультурнай адукацыі з’яўляецца развіццё талерантнасці ў розных яе праявах. Менавіта павага, гатоўнасць да разумения і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных канфесій, палітычных, этнічных, сацыяльных і іншых групаў лічыцца адной з галоўных рысаў дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці. Доўгі час вельмі папулярным быў, а часам і застаецца, міф пра асаблівую талерантнасць беларускага грамадства. Але сацыялагічныя даследаванні апошніх пяці гадоў яскрава паказваюць зусім іншыя тэндэнцыі, а менавіта: дастаткова высокі ўзровень нецярпімасці да прадстаўнікоў розных этнічных, сацыяльных, канфесійных групаў.

Па-другое, цярпімасць і талерантнасць не перадаюцца ў спадчыну. Яны выхоўваюцца, развіваюцца з дапамогай розных інстытутаў і відаў дзейнасці, і не ў апошнюю чаргу праз навучанне. Вельмі важным з’яўляецца спосаб арганізацыі адукацыйнай дзейнасці. Немагчыма дасягнуць салідарнасці, добрых стасункаў, талерантнасці, цярпімасці да інакавасці толькі праз інфармаванне, праз веды. Трэба задзейнічаць пачуцці, эмоцыі, досвед удзельнікаў навучальных мерапрыемстваў. Таму ў праграмах міжкультурнай адукацыі вялікую ролю адыгрываюць формы і метады навучання. Вельмі эфектыўным прынцыпам арганізацыі такой навучальнай камунікацыі з’яўляецца магчымасць сумеснай дзейнасці для прадстаўнікоў розных культурных групаў. Пры гэтым, папулярным! і эфектыўнымі формамі падаюцца сумесныя адукацыйныя праграмы, а таксама міжнародныя праекты, абмены і стажыроўкі.

Па-трэцяе, рэалізацыя міжкультурнай адукацыі магчыма шляхам арганізацыі і правядзення розных адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў (семінараў, трэнінгаў, стажыровак, абменаў, круглых сталоў і г.д.), прысвечаных разгляду асобных канкрэтных яе аспектаў (талерантнасць, міжкультурная камунікацыя, стасункі прадстаўнікоў нацыянальных групаў і г.д.). Але, пры гэтым, прынцыпы міжкультурнай адукацыі павінны стать падмуркам любых праграм нефармальнай адукацыі.

Па-чацвёртае, рэалізуючы праграмы міжкультурнай адукацыі, нельга абмінуць тэму нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларускага грамадства. Згодна з класіфікацыяй Groschen/Leenen , першым крокам на шляху міжкультурнай адукацыі з’яўляецца прыняцце сваей уласнай культуры. Без гэтага разуменне іншых становіцца немагчымым. У сітуацыі, калі беларуская нацыя яшчэ знаходзіцца на этапе свайго станаўлення, прынцыповым з’яўляецца вызначэнне найболыи актуальных крокаў, накірункаў, формаў міжкультурнай адукацыі ў Беларусі. І тут трэба мець на ўвазе, што пры сустрэчы з іншым і адбываецца разумение сваей культуры. Але не толькі, павінны прысутнічаць і іншыя фактары. Некаторыя моманты дадзенай праблемы разглядаюцца ў артыкуле Тамары Мацкевіч “Міжкультурная адукацыя і беларуская спецыфіка”.

У гэтым нумары часопіса прадстаўлены некаторыя падыходы, прынцыпы, погляды і досвед дзейнасці ў сферы міжкультурнай адукацыі і міжнароднага партнёрства.
Зразумела, што ўсе аспекты дадзенай тэмы прадстаўленымі матэрыяламі яўна нявычарпаны. Таму, як заўжды, заклікаем чытачоў актыўна выказваць свае меркаванні на старонках часопіса і, такім чынам, працягнуць абмерка-ванне розных аспектаў гэтага вельмі актуальнага і праблемнага накірунку адукацыйнай дзейнасці.

Галоўны рэдактар часопіса
Дзмітрый Карпіевіч

Змест

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі

Summary in English

Размова пра важнае

“Міжкультурная адукацыя: разумець не толькі галавой, але рукамі і сэрцам”.
Інтэрвью з Эвелін Штайнгер
“Міжнароднае супрацоўніцтва — крыніца новых ідэй, павышэння кваліфікацыі, пашырэння кругагляду…”.
Апытанне лідэраў беларускіх грамадскіх аб’яднанняў

Рэфлексія

Межкультурное образование и международное партнерство в деятельности общественных организаций
Сергей Лабода, Дарья Азарко
Интеграция инвалидов как форма межкультурного образования
Наталья Pябова
Внедрение инноваций и роли организаций третьего сектора
Вячеслав Чернявский

Трэнерская скрынка

Игра “Культуры трех цветов”
Метод “Инсценировка”
вкладыш

Погляд

Міжкультурная адукацыя і беларуская спецыфіка
Тамара Мацкевіч

Кірункі

Информационные технологии на защите детства
Андрей Левко

Дзённік адукатара

Семинар “Гармония в разнообразии”
Жанна Сакун

Постаці

Пауло Фрейре и народное образование Бразилии
Татьяна Пошевалова

Падзеі

Всемирный форум культур “Барселона-2004?: постскриптум
Алена Луговцова
Тыдзень з нефармальнай адукацыяй…
Галіна Верамейчык

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


3 × 5 =

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары