Зараз вы тут: Адукатар » Часопіс «Адукатар» №5 (2005)

Слова рэдактара

Нефармальная адукацыя моладзі:
развіццё праектнага мыслення маладых грамадзянаў праз праектную дзейнасць

Iмклівыя змены, якія адбываюцца ў сучасным грамадстве, патрабуюць сёння пошуку адэкватных падыходаў у працы з моладдзю. Тыя прынцыпы, формы і метады, што спрацоўвалі яшчэ колькі дзесяцігоддзяў таму, зараз не заўсёды з’яўляюцца эфек-тыўнымі. У гэтай сувязі, разважаючы пра нефармальную адука-цыю моладзі, вельмі важна адказаць на два ўзаемазвязаныя пытанні: на што яна павінна быць скіравана і як на практыцы можна дасягаць азначаных мэтаў. Версій адказу на гэтыя пытанні ўзнікае вялікая колькасць. Адзін з падыходаў, якi з’яўляецца дастаткова папулярнымусацыяльнай педагогіцы, сцвярджае, што дзеянні грамадскіх арганізацый і іншых структур сферы нефармальнай адукацыі павінны, перш за ўсё, садзейнічаць развіццю сацыяльнай кампетэнтнасці моладзі, г.зн. спрыяцьфармаванню ў маладых людзей камунікатыўнай культуры, уменняў крытычнага мыслення і адказных сацыяльных паводзінаў.
Прыкладам такой дзейнасці можа быць праца Савета Еўропы ў маладзёжнай сферы. Гэта структура зыходзіць з таго, што маладыя людзі павінны адыгрываць актыўную ролю ў вырашэнні асноўных праблем, існуючыху грамадствах Еўропы. У яго матэрыялах адзначаецца, што “маладыя людзі ў нашым грамадстве — гэта як лакмусавая паперка: пры любых пераменах яны альбо адчуваюць іх першымі, альбо выступаюць ініцыятарамі гэтых пераменаў“. І фундаментальным прынцыпам маладзёжнай працы Савета Еўропы з’яўляецца рэальная самастойнасць і самарэалізацыя маладых людзей, якія ўсё робяць самі — ад планавання да правядзення канкрэтнага дзеяння (падрабязней пра тэорыю і практыку Савета Еўропы ў дачыненні да моладзі можна даведацца ў артыкуле Яніны Зінчанка “Савет Еўропы і маладзёжная праца”).

Зыходзячы з таго, што галоўным жа метадалагічным падмуркам нефармальнай адукацыі моладзі становіцца навучанне праз дзеянне, у сваім уступным артыкуле звернем увагу чытачоў на некаторыя аспекты праектнай дзейнасці — адной з самых перспектыўных формаў працы, якая дазваляе рэалізоўваць азначаныя вышэй падыходы.

За апошнія дваццаць год яна стала галоўнай у дзейнасці структур нефармальнай адукацыі Еўропы і ЗША ў дачыненні да моладзі. Можна нават сказаць, што праекты разглядаюцца зараз як адзін з інструментаў сацыяльнай трансфармацыі, як аснова грамадскага развіцця і сродак станаўлення грамадзянскай супольнасці. Вельмі папулярная і распаўсюджаная гэта форма і ў Беларусі. Але з праектнай дзейнасцю адбываецца дзіўная рэч. 3 аднаго боку, напэўна, няма накірункаў дзейнасці ў працы з моладдзю, дзе не рэалізоўваліся б праекты грамадскіх арганізацый і іншых структур. Гэта і прапаганда здаровага ладу жыцця, і прафілактыка ўжывання псіхаактыўных рэчываў, і правы дзяцей, і лідэрства, і вырашэнне канфліктаў, і прапаганда культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі, і ахова навакольнага асяроддзя, і інш. А з другой, насцярожвае стаўленне актывістаў грамадскіх арганізацый (і не толькі) да праектаў. Падаецца, большасць з іх успрымае праект, перш за ўсё, як форму фінансавання сваёй актыўнасці. Адбываецца блытаніна праекта і праектнай дзейнасці з праектнай заяўкай. Следствам жа такой сітуацыі з’яўляецца не эфектыўнае выкарыстанне вельмі эфектыўнай формы.

Існуе пэўная тэндэнцыя ў стадыях разумення праектнай дзейнасці сярод актывістаў грамадскіх аргнаізацый. На пер-шым этапе яна, сапраўды, разглядаецца як форма фінансавання. Потым адбываецца разуменне таго, што праект — гэта эфектыўная форма працы, якая не залежыць ад крыніцы фінансавання. І наступнай стадыяй становіцца бачанне таго, што арганізаваная такім чынам дзейнасць акрамя развіцця шырокага спектра сацыяльных кампетэнтнасцяў маладога чалавека дазваляе стварыцьумовы для галоўнага — развіцця праектнага мыслення. Можна адзначыць, што праект — гэта дзеянне, скіраванае на дасягненне сацыяльна значнай мэты і лакалізаванае па месцы, часе і рэсурсам. Дзеля параўнання можна вызначыць характарыстыкі дзейнасці, што не з’яўляецца праектнай:

  • дзеянні, што паўтараюцца на рэгулярнай аснове;
  • дзейнасць без дакладна вызначаных мэтаў;
  • дзейнасць, якой можна займацца дзе заўгодна і ў любы момант;
  • разавыя дзеянні;
  • бягучая дзейнасць.

У працы з моладдзю вельмі важна, каб праектная дзейнасць арганізоўвалася не для маладых людзей, а сумесна з імі. Значэнне мае не што, а як рабіць. Галоўнае — працаваць на прыцыпах рэальнага супрацоўніцтва з маладымі людзьмі: разам выяўляць праблемы, а не прапаноўваць гатовыя варыянты рашэнняў, сумесна шукаць шляхі іх рашэння і планаваць дзенасць, дзейнічаць і ацэньваць вынікі.
Такім чынам, вызначаюцца наступныя этапы арганізацыі праектнай дзейнасці ў маладзёжнай сферы:

  1. Навучанне маладых людзей (пэўнаму зместу і спосабам працы)
  2. Сумеснае планаванне канкрэтнага дзеяння
  3. Рэалізацыя дзеяння
  4. Ацэнка і аналіз атрыманых вынікаў.

Значным момантам праектнай дзейнасці з моладдзю з’яўляецца прагматычнасць, практычнасць яе вынікаў. Ні ў якім разе гэта не павінна быць нейкая абстрактая дзейнасць. Праект павінен быць скіраваны на вырашэнне пэўнай рэальнай праблемы ў розных сферах жыцця, актуальных для моладзі, як то арганізацыя вольнага часу, ахова навакольнага асяроддзя і добраўпарадкаванне тэрыторыі, прафілактыка ўжывання псіхаактыўных рэчываў, арганізацыя і правядзенне сацыяльна значных інфармацыйных кампаній, “навучанне на роўных” і г.д.
Кажучы пра перспектывы праектнай дзейнасці неабходна адзначыць яшчэ адну тэндэнцыю, што стала вельмі заўважнай у апошні час. На сённяшні дзень доўгатэрміновыя праекты становяцца менш эфектыўнымі і ў меншай ступені адпавядаюць запытам сучаснай моладзі. Перавага аддаецца кароткатэрміновым праектам, вынікі якіх бачны адразу —”тут і зараз”.

Падводзячы рысу, можна адзначыць, што праект — адэкватная рэакцыя на сучасныя выклікі ў нашым грамадстве. Безумоўна, арганізацыя дзейнасці ў рэальным праектным рэжыме становіцца складанай задачай. Але калі дзейнасць структур нефармальнай адукацыі скіравана на тое, каб маладыя людзі набывалі сацыяльную кампетэнтнасць, навучаліся праектна мысліць і браць адказнасць на сябе, то без праектаў абысціся немагчыма. А праектная дзейнасць, арганізаваная на апісаных вышэй прынцыпах, становіцца рэальным і дзейсным інструментам нефармальнай адукацыі моладзі — навучання праз дзеянне.

Галоўны рэдактар часопіса
Дзмітрый Карпіевіч

Змест

Спасылкі вядуць да файлаў PDF з артыкуламі

Summary in English

Размова пра важнае

“Нет позиции – значит, нет ничего”.
Интервью со Светланой Королевой

Кірункі

Совет Европы и молодежная работа
Янина Зинченко

Рэфлексія

Молодежный центр: у них и у нас
Алена Луговцова, Марина Барановская

Тэхналогіі

Технология “Open Space”, или Чудеса кофе-паузы в “открытом пространстве”
Сергей Лабода
Обучение через реальную жизнь
Ирина Кекух

Трэнерская скрынка

Метод “Выбирай”
Метод “Спорт для всех”
вкладыш

Крыніцы

Стратегия ЕЭК ООН для образования в интересах устойчивого развития

Дзённік адукатара

“Лето — это маленькая жизнь”. Методические рекомендации для вожатого летнего лагеря
Руслан Джамалов

Замежны досвед

Разработка и внедрение программ обучения жизненным навыкам: международные и отечественные подходы
Ирина Зверева (Украина)

Тэматычная пляцоўка

Навучальныя гурткі як новы падыход да грамадзянскай адукацыі ў Беларусі
Уладзімір Роўда

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


+ 7 = 13

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары